Вынікам гэтай працы становіцца выданне зборнікаў паэзіі.
У сакавіку гэтага года адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі Надзеі Іванаўны Рублеўскай “След любви”.
Надзея Іванаўна ўсё сваё жыццё адпрацавала на прадпрыемстве Таварыства інвалідаў па зроку. Патрэбу пісаць вершы яна адчула ў сталым ўзросце, калі жыццё было напоўнена перажываннямі і эмоцыямі. Атрымоўваецца ў яе гэта заўсёды нечакана.
На сустрэчы вершы са зборніка чыталі бібліятэкары Г.Ніціеўская, С.Ждановіч, А.Адамовіч, А.Матвеева, Т.Давыдоўская.
На мерапрыемстве прысутнічалі галоўны бухгалтар прадпрыемства Ніна Брунеўская і бібліятэкар спецыялізаванай бібліятэкі Таісія Варанько. Яны павіншавалі Надзею Іванаўну з выхадам зборніка і папрасілі дазволу пазнаёміць з яе вершамі на ўсіх прадпрыемствах таварыства інвалідаў па зроку праз агучаны бюлетэнь “Товариш”
Калі Надзея Іванаўна атрымала слова, яна распавяла прысутным пра сваё жыццё і выказала словы падзякі за зборнік. Падкрэсліла, што да сённяшняга дня не верыць у наяўнасць гэтай маленькай кніжкі.
Свае пажаданні здароўя, творчага поспеху ў напісанні новых вершаў выказалі актыўныя ўдзельнікі клубаў “Ветразь”, “Журавінка” С.М.Гурына, У.Г.Дарагуж, З.А.Сушкевіч і іншыя.
Вялікую асалоду атрымалі ўсе прысутныя ад ігры на баяне А.С.Турбала, з задавальненнем спявалі песні.
Скончылася мерапрыемства чаяваннем.
А.Адамовіч, метадыст
цэнтральнай бібліятэкі

