Была арганізавана міні ток-студыя. Вядучая запрашала ўдзельнікаў расказаць пра свае сямейныя альбомы, пра дамашнія гісторыі.
Молчан Антаніна Іванаўна расказала пра сваіх сыноў і ўнукаў, пра гады працы ў школе. Мацулевіч Ірына Якаўлеўна паказала адзінае фота сваіх бацькоў. Бурая Мая Пятроўна з захапленнем прыгадала сваю працу ў школе і сваіх вучняў, якія не забываюць яе і цяпер. Бардзіян Тамара Платонаўна горда распавяла пра сваіх унукаў. Між выступленнямі былі музыкальныя і кава-паўзы. Напрыканцы мерапрыемства госці з Філіповічам Любамірам Феліксавічам спявалі пад гармонік.

