Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 марта 2016

«Ветразь» запрасіў…

Лютаўскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” пачалося з ушанавання беларускай мовы.

Вершы беларускіх аўтараў, прысвечаных роднай мове, чыталі Уладзімір Дарагуж і Яўген Несцяровіч.

Потым сябры клуба з задавальненнем паслухалі інфармацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка, нашага земляка Уладзіміра Ляўданскага. У гэтым годзе адзначаюцца яго сто пяцігадовыя ўгодкі. Сам ён родам з в.Гудавічы. Літаратурную дзейнасць пачаў як перакладчык. Уласныя празаічныя творы пачаў пісаць у сярэдзіне 50-х гадоў. Яго апавяданні звычайна грунтаваліся на канкрэтных жыццёвых фактах і здарэннях. Аўтар выкарыстоўваў свой вопыт паляўнічага і рыбалова. Вельмі кранальна ўдзельнікі клуба ўспрынялі апавяданне Уладзіміра Ляўданскага “Сэрца чалавека”, у якім закраналася тэма адносін чалавека да “братоў нашых меньшых”.

Да ста саракапяцігоддзя з дня нараджэння пісьменніцы Лесі Украінкі была прымеркавана вечарына “Без надзеі спадзяюся…”.

Спачатку удзельнікі сустрэчы на мультымедыйнай устаноўцы паглядзелі фільм “Леся Украінка” з праекта “Энцыклапедыя”. Убачылі фотаздымкі родных і блізкіх, сяброў і знаёмых. Потым старшыня клуба Уладзімір Дарагуж прадставіў кнігу “Леся Украінка. Мелодыі журбы і надзеі”. Першы верш пісьменніцы “Надзея” быў прысвечаны бацькавай сястры Алене Антонаўне Косач. Гэты твор гучаў на ўкраінскай і беларускай мовах у выкананні Галіны Калеснік і Веры Хаткевіч. Сябры клуба пазнаёміліся з цыкламі вершаў Лесі “Сем струн” і “Мелодыі”. Першы быў прысвечаны мацерынаму брату Міхаілу Пятровічу Драгаманаву. Вершы з гэтых цыклаў “Rе. Песня. Бріозо” і “Стаяла я і слухала вясну” чыталі на мове арыгінала і ў перакладзе Уладзімір Крамарчук, Уладзімір Дарагуж (на памяць), Марыя Чаган і Галіна Ніціеўская. Удзельнікі клуба з замілаваннем паслухалі раманс Дзмітрыя Лукаса “Стаяла я і слухала вясну” у выкананні Ганны Селіванавай. Потым прагучаў яшчэ адзін твор з біблейскіх матываў “Прарок” на ўкраінскай і беларускай мовах у выкананні Уладзіміра Дарагужа (на памяць) і Аляксандры Раманьковай.

Напрыканцы сустрэчы старшыня клуба пазнаёміў яе ўдзельнікаў з драматычнай творчасцю Лесі Украінкі. Ён узгадаў яе драму-феерыю “Лясная песня”. Сябры клуба з задавальненнем паглядзелі фрагмент аднаіменнага мультфільма, знятага па твору пісьменніцы.

 

 

         Святлана  ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела  абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс