Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 838.

Воскресенье, 18 февраля 2018 17:43

На выбарчы ўчастак – з першынцам

Пра гэтую маладую сям”ю Капскіх з пасёлка Азерны наша газета пісала падчас  выбараў дэпутатаў у беларускі парламент 10 верасня 2016 года. Тады шчаслівыя маладажоны акурат пасля ўзяцца шлюбу ў ЗАГСе завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Наш карэспандэнт павіншаваў іх з гэтай радаснай падзеяй і сфатаграфаваў для газеты. 

Сення мы зноў сустрэліся з Вольгай і Аляксеем на выбарчым ўчастку. Але прыйшлі яны ўжо не адны, а са сваім першынцам —  дачушкай Сонечкай, якая нарадзілася 21 лістапада мінулага года. І як добрым знаёмым, шчаслівыя бацькі з задавальненнем  расказалі, якой гарэзай расце іх малышка, што новага адбылося ў іх сямейным жыцці. Выказалі задавальненне тым, якія станоўчыя перамены адбываюцца ў нашым грамадстве, у сельсавеце, тым, што маюць магчымасць спакойна займацца  любімай справай, гадаваць дзяцей, адчуваючы  падтрымку з боку дзяржавы. Таму ў гэты дзень яны аддалі свае галасы за тых кандыдатаў, якія, па іх меркаванню, будуць садзейнічаць  павышэнню ўзроўню жыцця сваіх выбаршчыкаў, а таксама паспяхова вырашаць іншыя пытанні.

На памяць пра гэтую памятную падзею сям’і быў уручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Страница 1076 из 1303

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс