Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
29 июня 2018

Наследаванне па завяшчанню

Паміж Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі (НЦПІ) Рэспублікі Беларусь і Беларускай натарыяльнай палатай заключана дамоўленасць аб правядзенні на бязвыплатнай аснове мерапрыемстваў па прававой адукацыі грамадзян на базе Публічнага цэнтра прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі. У бягучым месяцы адбылася першая такая сустрэча. На яе завітала Галіна Осіпава – загадчык Натарыяльнай канторы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Мінскай абласной Натарыяльнаай акругі. На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі бібліятэкі і бібліятэкары. Спецыяліст закранула вельмі хвалюючую тэму для кожнага дзеяздольнага чалавека – наследаванне па завяшчанню. Яна адзначыла, што ёсць наследаванне па завяшчанню і па закону. Вельмі падрабязна Галіна Віктараўна распавяла пра тое, хто можа скласці завяшчанне, якія дакументы трэба для яго афармлення, які павінен быць яго змест і форма. Спецыяліст удакладніла, ў якіх выпадках мэтазгодна складаць завяшчанне, адмяняць ці відазмяняць яго. Расказала пра завяшчанні, прыраўнаваныя да натарыяльна засведчаных. Галіна Віктараўна прыводзіла канкрэтныя прыклады са сваёй практыкі. Тэма   выклікала цікавасць у кожнага прысутнага. Аб гэтым сведчылі шматлікія пытанні да госці.

Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі пазнаёміліся з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “Эталон”, распрацаванай НЦПІ Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Бібліятэкары расказалі, як ёю карыстацца, паказалі, якія дакументы маюцца па тэме наследавання па завяшчанню, а таксама найбольш хвалюючыя грамадзян пытанні і адказы спецыялістаў.

Сустрэча была змястоўнай і пазнавальнай, карыснай для кожнага яе ўдзельніка.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/4776-nasledavanne-pa-zavyashchannyu.html#sigProId99f20e7a55

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс