Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 июня 2018

Экскурсія ў фальварак каралеўскіх буякоў

Гэта цудоўнае месца на тэрыторыі нашага раёна адкрылі для сябе выпускнікі чацвёртага класа СШ №3. Яны адправіліся ў захапляючае падарожжа разам са сваімі бацькамі і класным кіраўніком, дзе і правялі свята “Бывай, пачатковая школа!”.

Падчас экалагічнай экскурсіі ў форме квэсту дзяцей чакалі сапраўдныя прыгоды на гэтай тэрыторыі. Вялізная плантацыя буякоў і бліжэйшы дрымучы лес захоўваюць мноства тайнаў і сакрэтаў. Тут круглы год жывуць і працуюць казачныя гномы і эльфы. Яны пастаянна папаўняюць запас цацак, ягадных кошыкаў і варэння з буякоў – іх самага любімага ласунку.
Дзеці раскрылі сакрэт актыўнасці і даўгалецця эльфаў, высветлілі чароўны склад іх галоўнага эліксіру – варэння з буякоў, наведалі майстэрню ягадных кошыкаў і, здзейсніўшы вандроўку на “ягадным экспрэсе”, атрымалі ўзнагароду – пачастунак з блінамі і варэннем.

Наталля ТУРЧЫНА, класны кіраўнік 4 класа. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс