Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 мая 2018

МІЖКАНФЕСІЙНЫ ЛАД – СТАБІЛЬНАСЦІ АСНОВА

Пытанні развіцця этнаканфесійнай сферы на Чэрвеньшчыне абмеркаваны на выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Пачалася яна з наведвання рымска-каталіцкага касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені. Яго настаяцель ксёндз Вячаслаў Дубавец у гутарцы з дэпутатамі і запрошанымі на сесію падкрэсліў, што дзяржава і царква аб’яднаныя адзіным клопатам – пра людзей. Пра ўзаемаразуменне паміж імі, згоду ў сем’ях, духоўны дабрабыт, здаровы і цвярозы лад жыцця.

У прыватнасці, касцёл вучыць і заклікае вернікаў жыць па божых запаветах, падтрымлівае тых, каму маральна цяжка, дапамагае людзям знайсці сябе ў жыцці.

Тэму важнай ролі веры ў развіцці і выхаванні чалавека прадоўжыў падчас наведвання ўдзельнікамі сесіі царквы Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна ў вёсцы Клінок яе святар айцец Аляксандр Кісялёў. Ён таксама распавёў аб тым, што царква падтрымлівае цесныя сяброўскія стасункі з Турэцкай базавай школай. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у царкоўных святах, адмыслова рыхтуюць да іх канцэртныя нумары.

Плянарнае пасяджэнне прайшло ў Смілавічах. Перад яго пачаткам дэпутаты даведаліся пра гісторыю стварэння музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі, пазнаёміліся з размешчанай тут музейнай экспазіцыяй, паслухалі музыку знакамітага земляка-кампазітара ў выкананні выхаванцаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў.

Аб узаемадзеянні органаў дзяржаўнай улады і рэлігійных арганізацый Чэрвеньшчыны распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/4625-mizhkanfesiyny-lad-%E2%80%93-stabilnastsi-asnova.html#sigProIdf50702196c

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс