9 мая ў Чэрвені стартаваў аўтапрабег «ДарогаміПерамогі» па месцах баявой славы і памятных месцаў раёна. За рулём аўтамабіляў былі прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь. Узначалілі калону удзельнікі клуба джыпераў горада Чэрвеня – Jeepery Cherven.
Маршрут аўтапрабегу прайшоў праз населеныя пункты Натальевск, Кукушкіна і Хвойнікі. Кіроўцы спыняліся ля помнікаў нашым землякам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, ускладалі кветкі да іх падножжа, аддаючы даніну памяці подзвігу беларускага народа.
Мотапрабег завяршыўся ў Чэрвені наведваннем Алеі Герояў і памятнага знака ў гонар загінуўшых у Афганістане воінаў-інтэрнацыяналістаў – ураджэнцаў Чэрвеньшчыны.
Сняжана Каўгарэня. Фота аўтара

