Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
19 апреля 2018

Добраахвотныя дружыннікі сёлета выявілі 9 правапарушэнняў

У Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 30 добраахвотных дружын колькасцю 155 чалавек. За 3 месяцы бягучага года з іх удзелам выяўлена 9 правапарушэнняў, з іх 1 — па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Дробнае хуліганства», 7 — па артыкуле 17.3 КаАП «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення», 1 — па арт. 12.43 КаАП «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу».

Асноўнымі функцыямі добраахвотнай дружыны з’яўляецца ўдзел у:

  • ахове грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці;
  • дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў;
  • забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
  • ахове грамадскага парадку ў выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый;
  • забеспячэнні пажарнай бяспекі, ахове навакольнага асяроддзя;
  • навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і забеспячэнні бяспекі жылля, а таксама ў навучанні прыёмам самаабароны.

Дружыннік пры ахове правапарадку мае права:

  • патрабаваць ад грамадзян выканання правапарадку, спыненні правапарушэнняў ці дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню ім функцый члена добраахвотнай дружыны;
  • ажыццяўляць дзеянні па спыненню правапарушэнняў, затрыманню і перадачы ў праваахоўныя органы асоб, якія ўчынілі правапарушэнні;
  • пры спыненні правапарушэнняў адбіраць ва ўстаноўленым парадку ў правапарушальнікаў у адсутнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прылады ўчынення правапарушэнняў ці іншыя прадметы, пакіданне якіх у правапарушальніка можа пагражаць асабістай бяспецы члена добраахвотнай дружыны ці іншых асоб, з наступнай неадкладнай перадачай такіх прадметаў супрацоўнікам вышэйназваных службаў;
  • уваходзіць у клубы, кінатэатры, стадыёны, іншыя грамадскія месцы і памяшканні са згоды ўладальніка або ўпаўнаважанай ім асобы для пераследвання правапарушальнікаў або спынення правапарушэнняў;
  • удзельнічаць у ажыццяўленні ачаплення ўчасткаў мясцовасці, прапускнога рэжыму пры дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый, пры спыненні групавых парушэнняў правапарадку, правядзенні масавых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове і абароне дзяржаўнай мяжы, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый па рашэнні ўпаўнаважаных службовых асоб рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання;
  • прымяняць да правапарушальнікаў фізічную сілу ў выпадках і межах, прадугледжаных Законам «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку».

Віктар КІРЫЕНКА, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс