Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 марта 2018

На розных полюсах

Паўнавартасная лінейка гатоўнасці трактароў у эксперыментальнай базе “Натальеўск” з цяжкасцю ўмясцілася ў кадр

У мінулы чацвер на Чэрвеньшчыне завяршыўся асноўны этап дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактароў і прычэпаў, якія належаць гаспадаркам раёна.
У гэты дзень разам з начальнікам раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалаем Капальнюком мы выправіліся ў адкрытае акцыянернае таварыства “Лядзенскі” і дзяржаўнае прадпрыемства “Ганута-Агра”. Як патлумачыў Мікалай Капальнюк, гэтыя гаспадаркі, як найбольш праблемныя, адмыслова былі пастаўлены ў графік тэхагляду апошнімі, каб даць ім больш часу на падрыхтоўку.

23 03 2018 2 

Начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалай Капальнюк праводзіць тэхагляд трактара, які замацаваны за натальеўскім механізатарам Мікалаем Смусянком

Наведванне ААТ “Лядзенскі” пакінула сумныя ўражанні. Тут аказаліся фактычна негатовымі да тэхагляду.

– Кіраўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў пад роспіс атрымалі апавяшчэнні, у якіх падрабязна распісаны ўсе патрабаванні да агляду тэхнікі, аднак у “Лядзенскім” своечасова не паклапаціліся пра элементарныя рэчы, – пракаментаваў сітуацыю Мікалай Капальнюк. – Ужо адно тое, што гаспадарка не прадаставіла дакумент аб аплаце дзяржпошліны, не дазваляе мне праводзіць тэхагляд. Акрамя таго, няма акта тэхагляду, у які павінна быць унесена ўся тэхніка, што знаходзіцца на балансе, і які павінен быць прадастаўлены не пазней, чым за дзесяць дзён да правядзення тэхагляду. Няма і спісу механізатараў за подпісам супрацоўніка ДАІ з адзнакамі аб тым, што яны не пазбаўлены правоў на кіраванне. А нешматлікія трактары, якія выстаўлены на лінейку гатоўнасці, нават па знешняму выгляду не адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца пры тэхаглядзе: асобныя элементы канструкцый пакрытыя застарэлай іржаўчынай, шыны на колах некаторых трактароў маюць недапушчальную ступень зносу…

Такім чынам, тэхагляд у ААТ “Лядзенскі” ў прызначаны графікам дзень не адбыўся. А вось у суседняй гаспадарцы, дзяржаўным прадпрыемстве “Ганута-Агра”, мы ўбачылі зусім іншы малюнак. Нягледзячы на тое, што яго эканамічны стан супастаўны з ААТ “Лядзенскі”, тут знайшлі фінансавыя магчымасці, каб прадставіць на тэхагляд сто працэнтаў трактароў. Больш паловы іх з першага разу атрымалі допуск на ўдзел у дарожным руху. Галоўнае ж, што было відавочным, гэта жывая зацікаўленасць і заклапочанасць кожнага механізатара, выконваючага абавязкі загадчыка майстэрняў Пятра Бурага, а таксама новага дырэктара гаспадаркі Сяргея Пінчука.

На фотаздымках унізе: “лінейка гатоўнасці” па-лядзенску: непафарбаваны, са слядамі карозіі і адсутнасцю дзвюх гаек, дыск кола трактара; іржавая і скрыўленая прыступка ў кабіну трактара.

23 03 2018 3

 23 03 2018 4 23 03 2018 5

Падводзячы вынікі асноўнага этапу тэхагляду ў сельгаспрадпрыемствах, Мікалай Капальнюк адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі да яго ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, ААТ “Раванічы” і СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”. У гэтых гаспадарках на паўторную праверку пакінуты лічаныя адзінкі тэхнікі. А ў цэлым па раёну з першага разу прайшлі тэхагляд амаль 70 працэнтаў трактароў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс