Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 839.

05 марта 2018

«З гонарам, годна, актыўна»

Так старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна ТАРАСІК падчас пасяджэння райвыканкама ахарактарызавала работу дэпутатаў 27 склікання

— На сесіях і пасяджэннях прэзідыума раённага Савета дэпутатаў за 27-е скліканне прынята 238 рашэнняў, — адзначыла Валянціна Тарасік. – У большасці сваёй яны тычыліся выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выканання мясцовага бюджэту і інш.

Яна падзякавала калегам за ўзважаныя рашэнні пытанняў, якімі ў паўсядзённым жыцці займаюцца дэпутаты, і ўручыла Ганаровыя Граматы раённага Савета дэпутатаў народным выбраннікам 27 склікання — начальніку аддзела райвыканкама Івану ІВАНЦОВУ, дырэктару Нафтабітумнага завода Аляксандру ХРАМЦОВУ і інжынеру па ахове працы і тэхніцы бяспекі ПМК-8 Уладзіміру САЛЫЧЫЦУ.
Ганаровых Грамат райвыканкама былі ўдастоены тры старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў — Валянціна ПІВАВАР, Алена ГАМЕЗА і Наталля СВІРЫДОВІЧ — за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё органаў мясцовага самакіравання раёна.
Нагадаем, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў новага, 28-га склікання, адбыліся 18 лютага. Па іх выніках у Чэрвеньскі раённы Савет дэпутатаў абраны 31 чалавек, у сельскія Саветы дэпутатаў – 90.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. 
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс