Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў актавай зале ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», дзе сабраліся работнікі Чэрвеньскага аддзела аховы і калегі Ванды Казіміраўны. Алег Царук адзначыў важнасць і незвычайнасць падзеі, бо Падзячны ліст ад імя міністра – гэта высокая ацэнка прафесійных і чалавечых якасцяў супрацоўніка органаў унутраных спраў, якімі ў поўнай меры валодае старшына міліцыі Аляксей Качан. Звяртаючыся да маці, ён падзякаваў яе за выхаванне сына – сапраўднага грамадзяніна, патрыёта і абаронцы нашай Айчыны, і пажадаў яе сыну далейшых поспехаў па службе. Тым больш, што малады супрацоўнік сёлета заканчвае Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і плануе звязаць свой лёс са службай аховы.
Ірына КРАСНАГІР, Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы. Фота аўтара

