Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 марта 2018

Нашы піяністы на «Беларускіх карцінках»

Больш пяцідзесяці юных піяністаў з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў Любані на фестываль-конкурс “Беларускія карцінкі-2018”, каб прадэманстраваць сваё майстэрства ігры на фартэпіяна. Бралі ў ім ўдзел і навучэнцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.
Ігру юных музыкантаў ацэньвала журы з Белдзяржфілармоніі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі.
Праслухоўванне праходзіла ў трох узроставых групах. Нашу школу ў малодшай групе прадстаўляла Арына Дзітман (клас Таццяны Мікалаеўны Чыстай), сярэднюю – Аліна Зыль (клас Маргарыты Леанідаўны Коршунавай) і Лізавета Лазоўская (клас Галіны Мікалаеўны Прышывалка).
Журы станоўча ацаніла вынікі работы педагогаў Чэрвеньскай школы мастацтваў па падрыхтоўцы вучняў, павіншавала з паспяховым іх выступленнем і ўручыла ўдзельнікам Граматы фестывалю-конкурсу.

Людміла ДАРАГУЖ, выкладчык Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. 
Фота Галіны Прышывалка

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс