Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 марта 2018

Ветэрану — 95: Пётр Васільевіч Варабей адзначыў юбілей

Адсвяткаваў гэтую значную падзею знакаміты чалавек Чэрвеньшчыны — Герой Сацыялістычнай Працы ў першы дзень каляндарнай вясны.

Усё жыццё Пётр Васільевіч прысвяціў родным мясцінам, сваёй малой радзіме. Нарадзіўся ў вёсцы Калодзежы ў сям’і калгасніка. Скончыў сем класаў і да вайны працаваў рахункаводам у Калодзежскім сельсавеце. У гады вайны быў партызанам атрада імя Фрунзе, прымаў удзел у баях у раёне Смалявіч, Пухавіч, Чэрвеня. Малады абаронца Айчыны ўдзельнічаў у партызанскім парадзе ў горадзе Мінску ў ліпені 1944 года. Пасля прызвання ў рады Чырвонай Арміі ваяваў на 2-м Беларускім фронце, у цяжкіх баях вызваляў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю, Прусію. Быў паранены.
Пасля вайны працаваў у Чэрвеньскім лясгасе. Тут у 1966 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў плана па развіццю лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Пётр Васільевіч быў уганараваны шматлікімі ўзнагародамі: ордэнамі Леніна, “Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені”, медалямі “Герой Сацыялістычнай працы”, “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, “Партызану Айчыннай вайны 1 ступені”, “За доблесную працу”, “Ветэран працы”.
У дзень юбілея з віншаваннямі і падарункамі да яго завіталі: старшыня раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання Валянціна Тарасік, старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван Ладуцька. Яны сардэчна павіталі шаноўнага Пятра Васільевіча, зычылі яму здароўя і бадзёрасці.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс