Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 февраля 2018

«Ігуменскай завеі» — 20!

Як звычайна шырокай была геаграфія дзіцячага міжрэгіянальнага фестывалю інтэлектуальных гульняў “Ігуменская завея”, які ў дваццаты раз сабраў у СШ №4 Чэрвеня юных эрудытаў: Мінск і Салігорск, Лагойск і Барысаў, Нясвіж і Смалявічы, Жодзіна і расійскі Каралёў, Баранавічы і Беразіно, Крупкі і Мар’іна Горка, ну і, канешне ж, Чэрвень і Смілавічы. Усяго трыццаць каманд з чатырнаццаці населеных пунктаў.

Фотакалаж да юбілею ад Барыса Батурчыка

Дваццацігадовая гісторыя турніру прамільгнула на экране кадрамі адмыслова створанага да юбілею слайд-фільма. Інтэлектуалаў прывітала намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька. 

22 02 2018 11

Сцэна школьнай актавай залы з цяжкасцю ўмясціла ўсіх пераможцаў і прызёраў фестывалю

— “Ігуменская завея” для Чэрвеня – адметная, знакавая падзея, – зазначыла яна. – Мы рады, што фестываль дае вам магчымасць збірацца разам, сустракаць тут даўніх сяброў і знаходзіць новых, у здаровай атмасферы саперніцтва паказваць усё самае лепшае, што ў вас ёсць.

22 02 2018 12

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Вабішчэвіч, якая стаяла ля вытокаў стварэння “Ігуменскай завеі”

Акрываючы турнір, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч уручыла Ганаровую грамату і перадала віншавальны адрас чэрвеньскім камандам эрудытаў кіраўніку раённага інтэлектуальнага клуба “Ігумен”, заснавальніцы фестывалю Ірыне Вабішчэвіч. Такой жа ўзнагародай быў уганараваны шматгадовы вядучы “Ігуменскай завеі”, яе жывы сімвал, вядомы беларускі эрудыт Леанід Клімовіч. Памятныя падарункі атрымаў Сяргей Варанько, які ў бытнасць дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня, загадчыка аддзела адукацыі, намесніка старшыні райвыканкама шмат зрабіў для таго, каб фестываль не згас і прыйшоў да шаноўнага юбілею. Цёплы прыём з уручэннем падарункаў наладзілі на сцэне камандзе “Маланка” з расійскага горада-пабраціма Каралёва.

22 02 2018 13

Традыцыйны вядучы “Ігуменскай завеі” Леанід Клімовіч

Праграма турніру складалася з трох гульняў: “Медыясотаў” (“Медыяазбука” плюс “Ігуменскія соты”), “Мяцеліцы” і “Што? Дзе? Калі?”. Па найменшай суме месцаў, занятых у кожнай з іх, і вызначаўся абсалютны пераможца фестывалю. Ім стала каманда “Perpetuum mobile” з Салігорска.

Эрудыты нашага раёна былі прадстаўлены на “Ігуменскай завеі” камандамі “Табуретка” (гімназія), “Унесённые Вергилием” (зборная школ раёна), “Дети Йети” (зборная школ Чэрвеня) і “Грунвальд” (СШ №2 г.п. Смілавічы). “Унесённые Вергилием” перамаглі ў “Медыясотах”. Годна выступіла сярод ювеналаў (малодшых школьнікаў) каманда “Табуретка”. Заняўшы другія месцы ў “Медыясотах” і “Мяцеліцы”, гімназісткі Дар’я Дзядзела, Ксенія Зыль, Ганна Новікава, Карына Герасімовіч, Дар’я Сахавікова і Анастасія Дзегцярова былі па-праву ўганараваны крыштальнай савой “Лепшай камандзе знатакоў Чэрвеньскага раёна”, якая з’яўляецца пераходным прызам райвыканкама.

Каманды “Маланка” (Каралёў) і “Унесённые Вергилием” (Чэрвень) атрымалі тарты ад кандыдата ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Чэрвеньскай выбарчай акрузе №35 Анатоля Ульянава.

22 02 2018 14

Каманда “Табуретка” – уладальніца пераходнага прыза райвыканкама “Лепшай камандзе знатакоў Чэрвеньскага раёна”

Узнагароды пераможцам і прызёрам падрыхтавалі аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, інтэлектуальны клуб “Ігумен” і настаўніца чэрвеньскай гімназіі Таццяна Хомчык.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс