Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 февраля 2018

Па здароўе — на лыжню

Больш за 100 чалавек узялі ўдзел у раённым зімовым свяце “Лыжная гонка” ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў “Беларуская лыжня-2018”, якое прайшло ў суботу ў чэрвеньскім лесапарку “Загор’е”.

На старт выйшла 29 каманд. Яны прадстаўлялі працоўныя калектывы чэрвеньскіх вытворча-харчовага завода, лясгаса, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, цэха прыроднага і звадкаванага газу, ДРБУ-121, раённых электрасетак, рыбгаса “Волма”, раённага спажывецкага таварыства, ТАА “Вінфлор”, ААТ “Раванічы”, “10 з’езд Саветаў”, “Лядзенскі”, “Запольскае”, эксперыментальнай базы “Натальеўск”, філіяла “АграБокс” СП “Унібокс”, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, трох гарадскіх школ і гімназіі, СШ №2 г.п. Смілавічы, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтральнай раённай бальніцы.

20 02 2018 10

Каманда Чэрвеньскага лясгаса

Спаборніцтвы, якія ладзіў фізкультурна-спартыўны клуб аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прайшлі сярод аматараў узростам 18-30 гадоў, 31-40, 41-50, 51-60, 61 і больш гадоў – на дыстанцыю 1 кіламетр у жанчын і мужчын.

Першыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Яна Піткевіч, Надзея Кулеш, Вольга Валчок (Смілавіцкі аграрны каледж), Святлана Ждановіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі) і Таццяна Спарыш (ААТ “Раванічы”), Дзмітрый Баброў (асабісты залік), Сяргей Смаленскі і Міхаіл Тарасаў (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Андрэй Калтовіч (эксперыментальная база “Натальеўск”) і Андрэй Баброў (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях).

20 02 2018 12

Прызёрамі спаборніцтваў сталі: Віялета Манакова і Анастасія Грышчук (ААТ “Лядзенскі”), Аксана Сюбарава (РАУС) і Наталля Мароз (СШ №3), Таццяна Сячная (РЭС) і Ларыса Астроўская (ААТ “10 з’езд Саветаў”), Іна Сасункевіч і Наталля Анікевіч (ТАА “Вінфлор”), Джэма Казлова (СШ №4), Аляксандр Мурашка (ААТ “10 з’езд Саветаў”) і Яўген Сідралёнак (эксперыментальная база “Натальеўск”), Віталь Упіт, Андрэй Гаўрыла і Васіль Буры (лясгас), Аляксандр Лысы (РЭС), Андрэй Кірнішнюк (РАНС) Анатоль Даўгаполаў (цэх прыроднага і звадкаванага газу), Мікалай Мельнікаў (Смілавіцкі аграрны каледж) і Генадзь Сычоў (цэнтральная раённая бальніца).

У спаборніцтве сярод працоўных калектываў вытворчай сферы перамагла каманда Чэрвеньскага лясгаса. Другое месца – у спартсменаў РЭС, трэцяе – у ДРБУ-121.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы першынствавала каманда Смілавіцкага аграрнага каледжа. На другім месцы – аддзел адукацыі, спорту і турызму, на трэцім – каманда раённай бальніцы.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі спаборніцтва сярод гаспадарак. Першае месца занялі спартсмены ААТ “Лядзенскі”, другое – лыжнікі эксперыментальнай базы “Натальеўск”, трэцяе – каманда ААТ “Раванічы”.

20 02 2018 13

Пераможцы і прызёры індывідуальнага спаборніцтва ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі, а за першае месца – яшчэ і грашовымі прызамі. Мацнейшым камандам уручылі Дыпломы і ганаровыя кубкі. Узнагароджанне правялі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс