Пра гэтую маладую сям”ю Капскіх з пасёлка Азерны наша газета пісала падчас выбараў дэпутатаў у беларускі парламент 10 верасня 2016 года. Тады шчаслівыя маладажоны акурат пасля ўзяцца шлюбу ў ЗАГСе завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Наш карэспандэнт павіншаваў іх з гэтай радаснай падзеяй і сфатаграфаваў для газеты.

Сення мы зноў сустрэліся з Вольгай і Аляксеем на выбарчым ўчастку. Але прыйшлі яны ўжо не адны, а са сваім першынцам — дачушкай Сонечкай, якая нарадзілася 21 лістапада мінулага года. І як добрым знаёмым, шчаслівыя бацькі з задавальненнем расказалі, якой гарэзай расце іх малышка, што новага адбылося ў іх сямейным жыцці. Выказалі задавальненне тым, якія станоўчыя перамены адбываюцца ў нашым грамадстве, у сельсавеце, тым, што маюць магчымасць спакойна займацца любімай справай, гадаваць дзяцей, адчуваючы падтрымку з боку дзяржавы. Таму ў гэты дзень яны аддалі свае галасы за тых кандыдатаў, якія, па іх меркаванню, будуць садзейнічаць павышэнню ўзроўню жыцця сваіх выбаршчыкаў, а таксама паспяхова вырашаць іншыя пытанні.
На памяць пра гэтую памятную падзею сям’і быў уручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара