Як паведаміла старшыня камісіі Бальнічнага выбарчага ўчастка Ірына Астапенка, да 12 гадзін тут прагаласавалі ўжо 76 чалавек з 81-го ўнесенага ў спісы. Тыя, хто не меў магчымасці прыйсці ў актавую залу бальніцы, дзе было ўсё падрыхтавана да выбараў, маглі зрабіць гэта непасрэдна ў палатах.
Таццяна Чарнаушка (на здымку) не планавала гэты дзень сустрэць у бальніцы (жанчына знаходзіцца разам з сынам на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні), але жыццё ўнесла свае карэктывы.
– Добра, што створана такая магчымасць, — гаворыць жанчына, — калі знаходзішся нават ў бальніцы, быць разам з краінай у адказны час.
Яна паведаміла таксама, што задаволена якасцю медыцынскіх паслуг, якія аказваюць сыну, прафесійным лячэннем, увагай, клопатам і ветлівасцю персанала, дзякуе ім за тое, што здароўе сына паступова ідзе на папраўку, а яна хутка сустрэнецца са сваімі калегамі з Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя, дзе працуе юрыстам.

Выбарчая камісія Бальнічнага ўчастка для галасавання №6
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

