Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 февраля 2018

Выбары – пад сучасныя і народныя мелодыі

 

Святочны настрой на выбарчых участках дапамагаюць ствараць творчыя калектывы і выканаўцы ў рамках раённай канцэртнай праграмы “Нам песня жыць і выбіраць дапамагае”.

На пяць выбарчых ўчасткаў — на Мінскі, Барыкінскі, Бальнічны ў Чэрвені, і на Вайнілаўскі і Натальеўскі – завітала народная музычная капэла “Ігуменскія крыніцы” Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.

 У яе выкананні гучалі творы Станіслава Манюшкі, беларускія народныя песні, мелодыі з рэпертуара ансабля “Бітлз” і кінафільма “Вяселле ў Малінаўцы”. Выбаршчыкі з задавальненнем слухалі канцэрт і дружна апладыравалі артыстам.

Святочная  праграма “Нам песня жыць і выбіраць дапамагае” прайшла і на іншых выбарчых участках раёна…

… вакальны ансамбль «Квецень» — на Спартыўным участку №5

… вакальны ансамбль «Сваякі» — на Шасціснопскім участку №23

… народны жартоўны гурт «Чэрвеньскія балагуры» — на Дамавіцкім участку №9

… выканаўцы Смілавіцкага г.п.ДК — на Студэнцкім участку №22

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/4168-vybary-%E2%80%93-pad-suchasnyya-i-narodnyya-melodyi.html#sigProIdab6a22c4d7

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс