Сёння першым на Валевачоўскім выбарчым участку №25 прагаласаваў механізатар ААТ “Валевачы” Сяргей Бабовіч.
– Галасую з асаблівым настроем, – кажа ён. – Бо ў адным з бюлетэняў – прозвішча нашага кіраўніка гаспадаркі. З прыходам на пасаду старшыні Андрэя Грыцкевіча, сельгаспрадпрыемства пачало дынамічна развівацца. Не сумняваюся, што ён здольны годна прадставіць нашы інтарэсы ў Чэрвеньскім раённым Савеце дэпутатаў.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

