Надзвычай насычаным выдаўся гэты чацвер для старшыні Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктара Казачонка (на здымку). З раніцы ён браў удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а потым скіраваўся на Астраўскі выбарчы ўчастак №19, каб датэрмінова прагаласаваць на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.
Як чалавек, што прайшоў праз пекла афганскай вайны і два дзесяцігоддзі аддаў службе ў органах унутраных спраў, Віктар добра ведае, чаго каштуюць мір, спакой, дабрабыт. Ад будучых дэпутатаў ён чакае стваральнай працы на карысць дзяржавы, грамадства.
Дарэчы, і сам Віктар Казачонак, як дзеючы дэпутат Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў і кандыдат ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Велікапольскай выбарчай акрузе №15, займае актыўную жыццёвую пазіцыю.
– Спадзяюся, што мае прафесійныя веды, вопыт супрацоўніцтва з раённай выканаўчай уладай, грамадскасцю, дапамогуць мне спрыяць вырашэнню надзённых праблем выбаршчыкаў і развіццю Чэрвеньшчыны ў цэлым, – кажа ён.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

