Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 февраля 2018

«Насустрач выбарам»

– аўтапрабег пад такой назвай быў арганізаваны сёння ў Чэрвені з мэтай дадатковага прыцягнення ўвагі мясцовых жыхароў да кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Удзел у ім узялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, прадпрымальнікі.

Калона з 20 аўтамашын з інфармацыйнымі плакатамі, дзяржаўнымі сцягамі, сцягамі Чэрвеня і грамадскіх арганізацый праехала па вуліцах горада, на якіх размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі.

Сярод тых, хто падтрымаў ідэю аўтапрабега, — індывідуальны прадпрымальнік Тарас ВЯСНЯНКА. Сваю актыўную пазіцыю як выбаршчыка тлумачыць проста:

— Я для сябе даўно вызначыў: каб потым не шкадаваць, што выбралі не таго дэпутата, трэба ўдзельнічаць у галасаванні. Ад таго, што твой голас паўплываў на тое, хто стане народным выбраннікам, узнікае пачуццё спрычынення да выбара.

16 02 2018 6

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Медиа

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс