Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 февраля 2018

Працягваецца датэрміновае галасаванне

На Спартыўным выбарчым ўчастку №5 у г.Чэрвені, які знаходзіцца ў будынку ўстановы “Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”, прагаласаваць зручна і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Таму сям’я Дзмітрыя і Надзеі Паўловічаў  (на здымках) прыняла рашэнне прагаласаваць на ўчастку. Сёння яны першымі тут атрымалі бюлетэні. Даставілі выбаршчыкаў на спецыяльнай машыне Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Лепш прагаласаваць датэрмінова, — засведчыў Дзмітрый, — калі меншы наплыў людзей. А ў дзень выбараў можна заняцца і іншымі справамі.

Як паведаміў старшыня камісіі Міхаіл Занько, на ўчастку 1086 выбаршчыкаў. Сярод іх ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.  Многія з іх выказалі жаданне прагаласаваць на даму. Тым, хто захоча прыйсці на участак, будзе аказана неабходная дапамога.

14 02 2018 9

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс