Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 февраля 2018

Працягваюцца сустрэчы ў працоўных калектывах

Сёння падчас абедзенага перапынку яна адбылася ва ўнітарным прадпрыемстве “Чэрвеньская друкарня”. Намеснік старшыні райвыканкама Алена Шлома, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ульянава, разам з загадчыкам аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лідзіяй Шчацінка наведалі працоўны калектыў прадпрыемства.

Алена Шлома адзначыла, што Анатоль Ульянаў — чалавек, які можа прадстаўляць інтарэсы раёна на ўзроўні вобласці. Ён не толькі добра ведае праблемныя пытанні нашага раёна, але і выказвае прапановы па іх вырашэнню. Акрамя таго, ён ўпэўнены, што дэпутат павінен слухаць і чуць людзей. І тады большасць узнікаючых пытанняў будзе вырашана на месцы. А гэта вельмі важна. Яна таксама распавяла, што сёлета ў верасні плануецца правядзенне Міжнароднага кангрэсу касманаўтыкі, мерапрыемствы якога закрануць і наш горад. Спадзяёмся, што нашаму кандыдату, пры ўмове яго выбрання дэпутатам, удасца прадвінуць нашы інтарэсы ў абласным Савеце ў плане фінансавання на добраўпарадкаванне горада. І будынак статыстыкі, друкарні, і жылыя дамы будуць мяняць знешні выгляд, таксама працягнецца добраўпарадкаванне тратуараў. У гэтым годзе ўжо выдаткавана 140 тыс. рублёў на асвятленне многіх вуліц. Работы гэтыя пачаліся і завершацца да канца сакавіка.
Напрыканцы Алена Шлома падзякавала калектыву друкарні за добрую працу, пажадала ўсім здароўя, далейшых поспехаў і заклікала кожнага прыняць удзел у выбарах.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс