Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 февраля 2018

Да датэрміновага галасавання ўсё падрыхтавана  

Пра гэта паведаміла старшыня выбарчай камісіі Гарбачоўскага выбарчага ўчастка №3, які размешчаны ў СШ №3 г.Чэрвеня, Людміла Кацько.

— Наш участак — самы вялікі ў раёне, сказала Людміла Уладзіміраўна. — Тут у спісы для галасавання ўнесена 2322 чалавекі. Спісы вывераны. 23 чалавекі будуць браць удзел у выбарах упершыню. Датэрміновае галасаванне, як і ўсюды па краіне, пачнецца 13 лютага 2018 года.

Да выбараў адноўлена наглядная агітацыя ў нашым холе (на здымку). Аформлены стэнды «Мая Радзіма — Беларусь» з неабходнай заканадаўчай дакументацыяй, з якой можа азнаёміцца кожны жадаючы. Ёсць лістоўкі з прадвыбарчымі праграмамі кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і іх біяграфіямі.

У дзень выбараў 18 лютага 2018 года камісія пачне работу ў 8 гадзін раніцы і завершыць у 20 гадзін. Вызначана, да каго прадстаўнікі выбарчай камісіі ў гэты дзень паедуць з урнай для галасавання на дом. Прадугледжана работа транспарту. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія маюць жаданне самі прыйсці на ўчастак, створана безбар’ернае асяроддзе.

У дзень выбараў таксама на ўчастку будзе арганізавана работа магазіна. Выязны гандаль тут разгорне магазін №12 з вуліцы Гарбачова. У 11 гадзін з канцэртнай праграмай выступіць вакальны ансамбль «Квецень».

Занатавала Таццяна МАРЦЬЯНАВА. 

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс