Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 декабря 2017

Школа сацыяльнага работніка

У Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла Школа сацыяльнага работніка на тэму «Прафілактыка правапарушэнняў і насілля ў адносінах да пажылых грамадзян». У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння на сустрэчу былі запрошаны начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксей ПРАТАПОВІЧ і намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Антон ГУСЦЯНОК.

Кіраўнік раённай міліцыі засяродзіў увагу прысутных на трох праблемах: махлярства, п’янства і дарожнай бяспекі. Выступ суправаджаўся адпаведным відэарадам.

11 12 2017 2

Ужо нікога не здзівіць той факт, што ахвярамі махляроў часта становяцца пажылыя людзі, якія маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце. Злаўмыснікі папросту карыстаюцца іх даверам. На сустрэчы былі дадзены парады, як прадухіліць такі від злачынстваў.
Па словах Аляксея Пратаповіча, відавочна сувязь між правапарушэннямі і алкагалізмам.
— У бягучым годзе ўсе забойствы і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў былі здзейснены людзьмі ў стане алкагольнага ап’янення, — зазначыў ён.
У размове начальнік аддзела ўнутраных спраў не абышоў бокам і так званых патэнцыяльных забойцаў на дарозе — п’яных за рулём. У мінулым годзе супрацоўнікі раённай Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі ў нецвярозым стане 150 кіроўцаў.
Сведкам нізкай дарожнай культуры ён раіў запамінаць нумар аўтамабіля-парушальніка і паведамляць яго міліцыі, каб пасля прыцягнуць вадзіцеля да адказнасці.
На пытанне з залы пра адлоў бадзяжных жывёл Аляксей Пратаповіч зазначыў, што гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю міліцыі. Інфармаваць аб праблеме неабходна мясцовы сельсавет, ЖКГ. У Цэнтры сацабслугоўвання паведамілі, што з пытаннем пра адлоў бяздомных сабак людзі тэлефануюць нават на «тэлефон даверу». 

11 12 2017 3

Антон Гусцянок параіў прысутным пры наведванні дамоў падапечных не праходзіць міма парушэнняў правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавага абсталявання, засяроджваць на гэтым увагу гаспадароў.
Падчас вучобы сацыяльных работнікаў закраналася таксама праблема хатняга насілля: яго формы, прычыны і наступствы. Тэму прэзентавала псіхолаг Цэнтра Людміла МАРЦІНОВІЧ.
— Хатняе насілле з часам становіцца толькі мацней, — паведаміла яна. — Пацярпелым варта памятаць, што яны не заслугоўваюць жорсткага абыходжання, дапамога побач.
У Цэнтры працуе «тэлефон даверу» 28964, для часовага прытулку грамадзян функцыянуюць крызісныя пакоі.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс