Народная капэла выкладчыкаў Чэрвенскай школы мастацтваў "Ігуменскія крыніцы" дала канцэрт у Чэрвеньскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Таленавітыя, добрыя і вельмі прыгожыя музыканты 10 лістапада, падарылі жывую музыку пражываючым Чэрвеньская псіханеўралагічная дома-інтэрната. Канцэрт быў прысвечаны знакамітаму кампазітару, дырыжору, стваральніку польскай нацыянальнай оперы і нашаму земляку Станіславу Манюшка. У час канцэрта ўсе мелі магчымасць заплюшчыць вочы і акунуцца ў класічную старажытную і вельмі прыгожую музыку. Вялікі дзякуй ад усіх, хто прысутнічаў на канцэрце, дырэктару школы мастацтваў г. Чэрвеня Прышывалка Г.М. і музыкантам высокага ўзроўня школы мастацтваў за падоранныя нам хвіліны сапраўднай асалоды. Жадаем вам творчых поспехаў, натхнення, удзячнай публікі і бясконцай радасці ад сваёй дзейнасці.
Культарганізатар Марына Сіняўская

