Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 ноября 2017

У МУЗЕІ АДКРЫЛАСЯ НОВАЯ ВЫСТАВА

У пятніцу, 3 лістапада, ў ДУ “Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей” адбылося адкрыцце выставы карцін знакамітага беларускага мастака Алеся Сушы “О, Беларусь, мая шыпшына”.  Алесь Суша нарадзіўся ў вёсцы Дамавіцк Чэрвеньскага раёна, з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, Лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за 2011 год. На выставе экспануюцца 23  работы, прысвечаныя непаўторнай беларускай прыродзе. Кожны куточак Беларусі ў любую пару года мастак занатоўвае на сваіх палотнах з вялікай любоўю і ўнутранай станоўчай энэргетыкай, якая пакідае ў наведвальнікаў любога ўзросту моцнае ўражанне.

На адкрыцці выставы таксама прысутнічаў вядомы беларускі скульптар Сяргей Гумілеўскі, сябра Беларускага саюза мастакоў, Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў вобласці літаратуры і мастацтва за 2010 год.

Выстава будзе працаваць на працягу лістапада.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс