У Руднянскім сельскім Доме культуры ў рамках акцыі “Час стаць больш прыкметным!” адбылася сустрэча з мясцовымі школьнікамі і дарослымі жыхарамі вёскі Рудня, у якой бралі ўдзел старшы інспектар па асобых даручэннях ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Міхаіл Кур’яновіч, начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч і старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Манулік.
Падчас гутаркі акцэнтавалася ўвага на праблемах дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У прыватнасці, гаворка ішла пра наступствы, да якіх прыводзіць невыкананне Правілаў дарожнага руху.
Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Кур’яновіч раздаў дзецям спецыяльныя памяткі ў выглядзе закладак для кніг, а Аляксандр Івашкевіч уручыў групе малодшых школьнікаў флікеры.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

