У пачатку наступнага года скончыцца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. На памяць аб сваёй працы народныя абраннікі, па прапанове былога старшыні райвыканкама Андрэя Зубара, вырашылі набыць саджанцы туі і закласці з іх алею.
На мінулым тыдні, перад пачаткам выязной сесіі, на якой была абмеркавана рэалізацыя раённага плана па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў, яны пасадзілі 31 тую (па колькасці дэпутатаў) уздоўж вуліцы Карла Маркса ў Чэрвені, ля раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Юрый Смаленскі, Анатоль Кулік і Аляксандр Храмцоў падчас пасадкі алеі.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

