Сёння на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжанана пытанне аб зацвярджэнні на гэтай пасадзе Віталія Мікалаевіча Казлова. У рабоце сесіі прынялі ўдзел кіраўнік Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Петр Атрошчанка, начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Вадзім Бандарэнка.
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка прадставіў дэпутацкаму корпусу і актыву раёна кандыдатуру дырэктара рэспубліканскага дачэрняга унітарнага прадпрыемства "Шыпяны-АСК" РУП "навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі" Смалявіцкага раёна Віталія Мікалаевіча Казлова. Звяртаючыся да прысутных, губернатар адзначыў прафесіяналізм, дзелавыя і арганізатарскія здольнасці, нестандартнае мысленне гэтага маладога кіраўніка.
Старшыня Мінаблвыканкама таксама падзякаваў за работу былому старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Андрэю Зубару, які адпрацаваў на гэтай пасадзе амаль два гады. Па словах Анатолія Міхайлавіча, падчас яго кіраўніцтва раёнам зроблена нямала: пабудаваны жылыя дамы, добраўпарадкаваны вуліцы, дзіцячая пляцоўка. Шмат увагі надавалася і рабоце з маладымі кадрамі. Адзначыў і тыя праблемы, вырашыць якія не ўдалося былому старшыні, у прыватнасці, забяспечыць выкананне пазначаных прагнозных паказчыкаў.
У падтрымку кандыдатуры Віталія Казлова выступілі дэпутаты Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Ларыса Ефіменка і Мікалай Нахамчык.
Адкрытым галасаваннем дэпутаты падтрымалі кандыдатуру Віталія Мікалаевіча Казлова.
Ён нарадзіўся ў 1981 годзе ў вёсцы Ратча Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Па нацыянальнасці - беларус. Мае вышэйшую адукацыю. Па спецыяльнасці – бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Пасля яго заканчэння да 2005 года працаваў начальнікам аддзялення Будагова рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе "Зарэчча" Смалявіцкага раёна. 3 2005 па 2009 год - намеснікам дырэктара, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам, першым намеснікам дырэктара гэтага ж прадпрыемства. 3 2009 па 2010 год Віталь Мікалаевіч - навуковы супрацоўнік РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі" Смалявіцкага раёна. А з 2010 года па цяперашні час узначальваў рэспубліканскае дачэрняе прадпрыемства "Шыпяны-АСК" РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі" гэтага ж раёна.
Старшыня Мінаблвыканкама ўручыў Віталю Мікалаевічу пасведчанне старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта. Новы кіраўнік падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Чэрвеньскі раён паспяхова развіваўся. “Будзем разам выконваць тыя задачы, якія акрэслілі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і старшыня Мінаблвыканкама”, -- сказаў ён.
У сваю чаргу, былы старшыня Андрэй Зубар падзякваў усім за сумесную работу.
Дэпутаты павіншавалі Віталія Казлова з назначэннем на адказную пасаду і пажадалі поспехаў.
Людміла РАБЕЦКАЯ. Фота Ігара АДАМОВІЧА

