Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 августа 2017

Зноў паклікаў рапс у поле

З-за сёлетніх асаблівасцяў надвор’я палявыя работы ў гаспадарках праходзяць у бесперапынным рэжыме: не паспелі завяршыць жніво, а ўжо трэба не ўпусціць аптымальныя тэрміны сяўбы азімага рапсу.

 

 

 

 

Механізатар Мікалай Разганаў (злева) і галоўны аграном гаспадаркі Леанард Мельнік

Сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон” – флагман на Чэрвеньшчыне па вырошчванню гэтай культуры. Нават у сёлетні небагаты на ўраджай рапсу год тут атрымалі па 24 цэнтнеры яго алейнага насення з гектара – на 10 цэнтнераў больш, чым у сярэднім па раёну.

– Адметна, што гібрыдныя гатункі далі па 31 цэнтнеру на круг, у той час як звычайныя – па 21, – распавёў галоўны аграном гаспадаркі Леанард Мельнік. – Розніца тона з гектара – даволі адчувальная ў грашовай выручцы. Асабліва, калі ўлічыць, што закупачны кошт алейнага насення рапсу амаль у два з паловай разы вышэйшы, чым на харчовую пшаніцу. Таму падмурак новага ўраджаю азімага рапсу вырашылі закладваць выключна гібрыдамі. Механізатар Мікалай Разганаў засявае нямецкімі гатункамі “Рохан”, “Вектра” і “Брэнтана” па 50 гектараў у дзень. Такія тэмпы дазваляюць завяршыць гэты від работ бліжэйшымі днямі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс