Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 августа 2017

Жніво ідзе, жніво гудзе…

Гул рухавікоў камбайнаў і зваблівы пах збажыны пануюць гэтымі днямі на палетках гаспадарак. З добрым настроем перасягнулі ў панядзелак экватар уборкі зерневых у ААТ “Запольскае”.

– Ураджай вырасцілі неблагі, – распавёў дырэктар гаспадаркі Сяргей Александровіч. – Трыцікале і ячмень далі па 32 цэнтнеры збожжа з гектара, жыта – 25. Азімая пшаніца пакуль не такая ўраджайная, але яе яшчэ ўбіраць больш паловы…

Ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве на жніве амаль упоравень ідуць наперадзе камбайнавыя экіпажы Аляксея Лухверчыка і Сяргея Кудлянкова, братоў Дзмітрыя і Сяргея Шчатко, а таксама Генадзь Лухверчык, які працуе на камбайне адзін. Менавіта яны летась адначасова дасягнулі тысячных намалотаў збожжа. Праз дзень-другі па тысячы тон зерня будзе ў гэтых хлебаробаў і сёлета.

А першым у гаспадарцы тысячнікам стаў у нядзелю вадзіцель на адвозцы збожжа Віталь Тапуноў. Паводле ўмоў спаборніцтва, дырэктар гаспадаркі ўручыў яму грашовую прэмію.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

17 08 17 1

На здымку: камбайнер Генадзь Лухверчык, вадзіцель на адвозцы збожжа Віталь Тапуноў, камбайнер Сяргей Кудлянкоў, памочнік камбайнера Сяргей Шчатко, камбайнер Дзмітрый Шчатко.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс