Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 августа 2017

У доме-інтэрнаце ліквідавалі ўмоўны пажар…

Чэрвеньскія выратавальнікі напярэдадні прафесійнага свята адпрацавалі ліквідацыю ўмоўнага пажару ў доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Па задумцы, узгаранне адбылося ў памяшканні сталовай. Умоўна былі выкліканы ўсе аварыйныя службы, на месцы была машына “Хуткай дапамогі”.

 

31 07 2017 3Выратавальнікі адпрацавалі практычныя ўводныя задачы, у тым ліку адну раптоўную, на выпадак, калі будуць пацярпелыя са звяна газадымаахоўнай службы. Уся інфармацыя перадавалася ў Цэнтр аператыўнага кіравання.

На ўмоўнай ліквідацыі агню былі задзейнічаны выратавальнікі з пажарных частак у Чэрвені і Смілавічах, з пастоў у Ведрыцы, Горках і Дамавіцку.

Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Батура распавёў пра асаблівасці вучэнняў:

— Дом-інтэрнат — гэта сацыяльна значны аб’ект з масавым кругласутачным знаходжаннем людзей, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі. Асаблівасць будынка — яго корпусная планіроўка і працяглыя калідоры, па якім агонь і дым могуць хутка распаўсюдзіцца па ўсім паверсе. Ад падраздзяленняў патрабуецца хутка сарыентавацца на месцы і дзейнічаць зладжана, каб у лічаныя хвіліны ліквідаваць узгаранне і выратаваць людзей.

31 07 2017 4

Каб выключыць магчымасць распаўсюджвання агню, пажарныя правялі разведку сумежнага паверха — цокальнага. У цэлым з пастаўленай задачай, па словах Аляксея Батуры, справіліся паспяхова.

Два гады таму чэрвеньскія выратавальнікі ўжо тушылі ўмоўны пажар у доме-інтэрнаце — у першым корпусе будынка.

 

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс