Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

18 июля 2017

“МЕСЦА ШЧАСЦЯ З ЛАВАЧКАЙ КАХАННЯ”

Крочыць “Свята вёскі” па населеных пунктах нашага раёна. Рыхтуюцца да яго загаддзя. Кожнае мястэчка стараецца выглядаць больш прывабным, дагледжаным. Арганізатары прыдумваюць адметныя нумары, падбіраюць прыгожыя словы для аднавяскоўцаў, запрашаюць забаўляльныя атракцыёны.

Рознабаковым, рознакаляровым, не падобным да мінулых прайшло свята вёскі Шасціснопы. У прывітальным слове старшыня Смілавіцкага сельсавета Валянціна Півавар адзначыла актыўнасць, фантазію, адказнасць, ініцыятыву жыхароў населенага пункта.

- У склад Смілавіцкага сельскага Савета ўваходзіць 18 сельскіх населеных пунктаў і адзін пасёлак гарадскога тыпу.У Шасціснопах свята вёскі праходзіць кожны год, дзякуючы ініцыятыве, а галоўнае, самастойнай падрыхтоўцы мерапрыемства групе маладых жыхароў Шасцісноп. Прыемна, калі людзі не чакаюць зрухаў да лепшага, а самі наводзяць парадак і ўтульнасць вакол месца, дзе пражываюць. Сёння ў вёсцы зарэгістравана пастаянна пражываючых 223 чалавекі, з іх амаль палова – маладыя людзі ва ўзросце да сарака гадоў з  дзецьмі. Актыўна будуюцца новыя дамы. Безумоўна, у вёсцы ёсць будучае.

Пашанцавала вёсцы з дырэктарам сельскага Дома культуры Ігарам Гарашчуком і мастацкім кіраўніком установы Аксанай Маціюнас. Менавіта з імі звязаны ўсе прыдумкі і дзеянні па добраўпарадкаванню парку адпачынку ў Шасціснопах, па арганізацыі свят, конкурсаў, вечароў адпачынку. Разам з аднадумцамі і мясцовымі самадзейнымі артыстамі яны падрыхтавалі цікавае свята “Мой дом – мая вёска”. Болей 25 гандлёвых,забаўляльных кропак працавалі на свяце. Акрамя традыцыйных шашлыкоў і калбасак ад “Турэцкага кумпячка”, салодкай ваты, батута і надзіманых горак, можна было паспаборнічаць у стральбе з вінтоўкі і лука.

Па традыцыі на свяце шмат цёплых слоў сказалі ў адрас доўгажыхароў вёскі, не забылі суседзяў з вёсак Старына і Дукора. Апладысментамі і памятнымі сувенірамі  ад сельвыканкама віталі Наталлю Андрэяўну Камейка, Вікенція Леанідавіча Шыліна, Фёдара Архіпавіча Шатэрніка, Веру Ільінічну Бурак. А таксама бацькоў самых маленькіх жыхароў Сцяпана Атрашэвіча, Юліі і Юрыя Андрэйчанка з Шасцісноп, Амеліі Бяляевай са Старына.

І астатняя частка праграмы была прысвечана дзецям – будучаму вёскі. Адзначылі граматамі ўдзельнікаў драматычна-танцавальнага гуртка, падзякавалі бацькам, якія прыводзяць дзяцей за руку на заняткі гуртка, дапамагаюць вырабляць касцюмы, хварэюць за выступленне сваіх дзяцей за кулісамі, спяваюць і танчаць разам з імі. Пад сучасныя рытмы беларускіх патрыятычных песен артыстычна танцавалі дзеці і падлеткі рознага ўзросту, праслаўляючы родную Беларусь. На пляцоўцы гледачоў таксама танцавалі. Відаць было, што робяць яны гэта з задавальненнем і не ўпершыню.

Па-сапраўднаму прафесійнымі былі выступленні гурта народнай песні “Сваякі” Шасціснопскага сельскага Дома культуры, самадзейнай спявачкі Алены Гаранчук, гасцей свята – гурта “Чэрвеньскія балагуры” і жартоўнага гурта “Зажигалки” Драчкаўскага Дома культуры Смалявіцкага раёна.

У сцэнарыі свята быў адзін загадкавы пункт – адкрыццё “Месца шчасця з лавачкай кахання”. Сюрпрызам для гледачоў стаў момант, калі пара маладых людзей, якія толькі ўзялі шлюб, завіталі ў Шасціснопы.Ім даручалі быць першымі адкрывальнікамі памятнага знака. Пад легкай тканінай, якая закрывала “Месца шчасця”, жыхары вёскі ўбачылі прыгожую лавачку, абкружаную аркай у выглядзе сэрца. На гэтую арку маладая сямейная пара павесіла сімвалічны замочак свайго шчасця.

- Са з’яўленнем “Месца шчасця з лавачкай кахання” няхай у нашай вёсцы з’явіцца яшчэ адна добрая традыцыя, каб любячыя пары, якія ўступаюць у шлюб, прыходзілі на гэта месца і астаўлялі замкі альбо чырвоныя ленты, як знак моцных пачуццяў і вернага кахання, - сказаў аднавяскоўцам Ігар Гарашчук.

Жыхары шчыра віталі і віншавалі маладых Антона і Ксенія Разумоўскіх.

Яшчэ адна задумка арганізатараў удалася на славу. На працягу мерапрыемства працавала дабрачынная латэрэя. Гледачы куплялі квіткі, якія разыгралі ў канцы свята. Пашанцавала толькі траім удзельнікам. Яны атрымалі мангал з шампурамі, рашоткі для барбекю і іншыя прыстасаванні. Астатнія грошы пойдуць на добраўпарадкаванне парку адпачынку ў вёсцы Шасціснопы. Прысутныя апладысментамі падтрымалі такую прапанову.

Свята працягвалася да ночы. На усю вёску грымела дыскатэка, але ніхто не абураўся: у вёсцы свята!

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/3139-%E2%80%9Cmestsa-shchastsya-z-lavachkay-kahannya%E2%80%9D.html#sigProId5eca126030

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс