Як распавяла Вераніка Уладзіміраўна, любоў да музычнага інструмента з маленства захапляла яе душу:
— Спачатку я паступіла ў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага, займалася ў вядомай беларускай цымбалісткі Тамары Лях. Пасля заканчэння каледжа паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва на кафедру народна-інструментальнай творчасці. Маім кіраўніком была Алена Шульгоўская, выдатны музыкант-інструменталіст
З 2009 года працую ў Чэрвені. За гэты час у мяне было больш за 15 вучняў, якія паспяхова закончылі аддзяленне цымбал. Я радуюся іх выдатным поспехам, бо калі да мяне прыходзяць маленькія дзеці, толькі з дзіцячага садка, я вучу іх спачатку пасадцы за інструментам, правільнай пастаноўцы рук і размяшчэнню нот на дэках цымбал. Калі ў іх атрымліваецца іграць на цымбалах, я ганаруся імі. Так і Аляксандра (на фотаздымку) займаецца ў мяне толькі год, але ўжо выконвае невялічкія пьесы.
Цымбалы — наш нацыянальны музычны інструмент. Мне вельмі хочацца, каб людзі не только ведалі і любілі яго гучанне, але і ўмелі на ім іграць. Мая душа — гучанне цымбал, і я стала настаўніцай, таму што люблю музыку і дзяцей.
Таццяна МАЛАХОЎСКАЯ. Фота аўтара

