1-2 ліпеня 2017 года ў Мядзелі адбыўся юбілейны, 65-ты Рэспублiканскi фестываль харавого мастацтва “ Пеўчае поле”, які аб’яднаў 29 аматарскіх вакальна-харавых калектываў і ансамбляў з народнай і акадэмічнай манерай выканання агульнай колькасцю 800 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
У склад журы, на чале з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Антонавічам Дрынеўскім, ўвайшлі прадстаўнікі лепшых прафесійных харавых калектываў нашай краіны: кіраўнік і галоўны дырыжор Акадэмічнага хора Дзяржтэлерадыё А. Саўрыцкі, кіраўнік музычнай капэлы “Sonorus” А. Хумала, галоўны дырыжор і кіраўнік Мінскага камернага хору Н.Міхайлава і г.д.
Мінскую вобласць на фестывалі прадставілі 16 калектываў, у тым ліку народны вакальны ансамбль “Рэха” настаўнікаў ДУА “Червеньская дзіцячая школа мастацтваў” пад кіраўніцтвам Святланы Дзімохінай.
Майстэрства нашых артыстаў было высока ацэнена членамі журы. За выкананне конкурснай праграмы (з акадэмічнай манерай ) вакальны ансамль «Рэха» удастоены дыплома трэцяй ступені, што сведчыць аб высокім прафесійным узроўні калектыва.
Людмiла Дарагуж

