Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 июля 2017

У лагеры «Верасок» …

У Дзіцячым аздараўленчым лагеры «Верасок» аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама ў другую змену адпачывалі 94 выхавальнікі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

Яна доўжылася 18 дзён, праходзіла пад дэвізам «Фабрыка зорак», у межах Рэспубліканскай акцыі «Лета – час адкрыццяў». Змястоўны план выхаваўчай работы (дырэктар В.У. Якавін, старшы выхавацель А.В. Гуз) быў складзены з конкурсаў, якія садзейнічалі развіццю творчых, інтэлектуальных і спартыўных здольнасцей дзяцей. Мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі дзеці, дапамаглі раскрыццю іх індывідуальна-крэатыўных рыс, садзейнічалі фізічнаму развіццю.

Цікава і змястоўна прайшлі «Містар-Лагер», «Міс-Лагер», «Спартландыя», іншыя агульналагерныя і атрадныя мерапрыемствы.

Не без дапамогі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Л.В. Асановіч была арганізавана паездка ў Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, размешчаны ў Мінску, пасля наведвання якога выхавальнікі з цікавасцю пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі нашай сталіцы.

А колькі задавальнення выклікала сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь  І.П. Ярашэвічам, праведзеная ў межах Рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай». Госць прачытаў свае вершы, паведаміў пра паходжанне асобных прозвішчаў, тапонімаў Чэрвеньшчыны.

Адпачынак у ДАЛ «Верасок» прайшоў змястоўна і карысна. Выхавальнікі здолелі за гэты час набыць новых сяброў, паказаць сябе інтэлектуальна і фізічна, умацаваць асабістае здароўе.  Гэтаму садзейнічала зладжаная праца адміністрацыі, выхавацеляў, медыцынскага і абслугоўваючага персаналу. 

Бяспека выхавальнікаў падтрымлівалася добрасумленным выкананнем функцыянальных абавязкаў УІ ІСН Чэрвеньскага РАУС старшымі лейтэнантамі міліцыі А.А. Вяршынінай і М.Я. Гільніч. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/3091-u-lagery-verasok.html#sigProId125417ed34

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс