Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 июня 2017

Спрыт і веды прадэманстравалі пажарныя дружыны

У мінулую пятніцу адбыліся спаборніцтвы санітарных і пажарных добраахвотных дружын і звенняў. Па традыцыі праводзіліся яны ва ўрочышчы Іванічы. Жаданне паўдзельнічаць і паказаць свае ўменні і спрыт выказалі 11 каманд з раёна: вытворча-харчовага завода, валяльна-лямцавай фабрыкі, ДРБУ-121, лясгаса, дрэваапрацоўчага камбіната, Райаграсэрвіса, эксперыментальнай базы «Натальеўск», гаспадарак «Новыя Зелянкі», «Ганута-Агра», «Валевачы», «Аграбуд».

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Саўковіч.

Пад апладысменты прысутных камандзір дружыны Райаграсэрвіса, пераможцы мінулага года, узняла сцяг спаборніцтва. Прадставілі галоўных суддзяў: галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Андрэя Прахарэнку і начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Саўковіча. Астатнія суддзі чакалі ўдзельнікаў на этапах спаборніцтва.

Для санітарных звенняў і дружын былі прадугледжаны 3 этапы, для пажарных дружын — адзін. У агульны залік уваходзілі таксама вынікі конкурсу баявых лісткоў і мастацкай самадзейнасці. Асобным пунктам праграмы было спаборніцтва па перацягванню каната, бадай, самае эмацыянальнае і яркае відовішча.

На першым этапе Ігар Дзенісевіч разам з памочніцай Наталляй Сычовай ацэньвалі форму, абутак, аснашчанасць санітарных сумак у кожнага члена каманды. Акрамя аптэчкі, там павінна быць яшчэ 18 неабходных прадметаў: фляга, лихтарык, шыны, дазіметр, рэспіратар, індывідуальныя перавязачныя пакеты і іншае.

Эдуард Міснік з Аленай Ігнатовіч правяралі веды і ўменні аказання першай дапамогі, транспарціроўкі пацярпелага на другім этапе.

Пытанні аб неабходных дзеяннях пры пагрозе радыяцыйнага, хімічнага заражэння задавалі Алена Лагавая, Кацярына Ефімкова і Іна Лепеш на трэцім этапе спаборніцтва.

Добраахвотныя пажарныя дружыны, іх было восем, пад наглядам суддзі Алега Грэскага спаборнічалі па аднаму накірунку: баявое разгортванне пажарнага шланга ад аўтацысцэрны на хуткасць.

Нечакана артыстычным, амаль прафесійным атрымаўся конкурс самадзейнасці. З адказнасцю, сур’ёзна падышлі каманды да падрыхтоўкі нумароў. Суддзям было нялёгка. Прадстаўлены былі розныя жанры: эстрадны вакал, песня пад гітару, танец і, нават, мастацкі свіст.

Праявілі творчыя таленты каманды пры афармленні «Баявых лісткоў». Тут былі фотаздымкі, цікавыя факты жыцця прадпрыемстваў, мудрыя парады.

У фінале па перацягванню каната сышліся дзве мацнейшыя каманды: ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» і ААТ «Новыя Зелянкі».

І вось заключнае агульнае пастраенне каманд. Узнагароджванне. Сярод санітарных дружын 3-е месца атрымала каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Ганута-Агра», 2-е — каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Натальеўск», 1-е месца ў каманды ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».

Сярод санітарных звенняў 3-е месца ў ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», 2-е — ў філіяла «Новыя Зелянкі», 1-е месца прысуджана вытворча-унітарнаму прадпрыемству «Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод».

Лепшай добраахвотнай пажарнай дружынай прызнана каманда ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», другое месца ў каманды ВУП «Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод», трэцяе — ў каманды ААТ «Валяльна-лямцавая фабрыка».

Лепшым артыстам прызнаны работнік ДРБУ -121 Павел Давідоўскі з нумарам мастацкага свісту. Лепшы «Баявы лісток» падрыхтавалі ў ДП «Ганута-Агра». Заахвочваючыя прызы атрымалі каманды КУП «Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат» і філіял «Аграбуд». Падарунак за паразуменне, дабрачыннасць і спагаду атрымала каманда ААТ «Валевачы» ад старшыні раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіны Фінскай. Падчас спаборніцтва санітарных дружын валанцёры гэтай арганізацыі правялі дабрачынную акцыю па збору сродкаў для маленькай дзяўчынкі з Чэрвеньскага раёна. Ёй толькі месяц ад дня нараджэння, патрэбны грошы, каб аформіць пасведчанне аб нараджэнні. Мама дзяўчынкі Юлія знаходзіцца ў цяжкім жыццёвым становішчы, няма падтрымкі ад родных. Інфармацыя ўсхвалявала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, і неабходныя сродкі былі сабраны.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/3032-spryt-i-vedy-prademanstravali-pazharnyya-druzhyny.html#sigProIde5efa74696

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс