Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

09 июня 2017

Няўжо той самы «Верасок»?

Такое пытанне не магло не ўзнікнуць у дзяцей, якія раней адпачывалі ў гэтым аздараўленчым лагеры, што размясціўся ў былой Чарнаўской школе, а ў мінулую суботу зноў завіталі сюды на абаронна-спартыўную змену

Такое пытанне не магло не ўзнікнуць у дзяцей, якія раней адпачывалі ў гэтым аздараўленчым лагеры, што размясціўся ў былой Чарнаўской школе, а ў мінулую суботу зноў завіталі сюды на абаронна-спартыўную змену. Ды і тыя, хто прыехаў упершыню, з захапленнем і цікавасцю аглядалі тэрыторыю «Вераска», якая літаральна за два тыдні змянілася да непазнавальнасці.

 image002 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

А пачалося ўсё з ініцыятывы старшыні райвыканкама Андрэя Зубара, які прапанаваў добраўпарадкаваць лагер, зрабіць яго адметным і непаўторным, гасцінным і ўтульным для дзяцей. За справу ўзяліся талакою: 19 прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, праявіўшы фантазію і творчасць, аздобілі тэрыторыю малымі архітэктурнымі формамі і мастацкімі кампазіцыямі.

image003 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Што ў выніку атрымалася, пабачылі і абмеркавалі ў пятніцу на выязной рабочай нарадзе з удзелам тых, хто прыахвоціўся да добраўпарадкавання лагера.- Змены адчувальныя, — сказаў перад аглядам тэрыторыі старшыня райвыканкама Андрэй Зубар. — Але гэта — толькі пачатак нашай сумеснай працы. Яе працягнуць іншыя арганізацыі раёна. А ўвогуле да наступнага года мы павінны цалкам давесці лагер да ладу: правесці рэканструкцыю ўнутры будынка, набыць новую мэблю, памяняць агароджу, завяршыць асфальтаванне…

Падчас агляду намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька распавяла пра ўнёсак кожнага ў добраўпарадкаванне тэрыторыі. Цэнтральную алею заасфальтавала ДРБУ-121″ (дырэктар Анатоль Урбановіч). Прыгожыя кветкавыя кампазіцыі, маляўнічае пано-візітоўку лагера стварыў тут аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (начальнік Ларыса Асановіч). Чэвеньская ПМК-237 (дырэктар Сяргей Купровіч) адрамантавала ганак будынка і пабудавала мадэль парусніка. Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка (дырэктар Васіль Сабан) аформіла клумбу ў выглядзе валёнка. Аўтапарк №20 (дырэктар Ігар Каліта) падараваў лагеру вялікія арэлі, а прадпрыемства «Хіммедсінтэз» (дырэктар Наталля Апостал) — батут і спартыўны інывентар. Утульнай альтанкай, лавачкамі, мадэллю ракеты, матыльком аздобіў тэрыторыю камунгас. Прыватны прадпрымальнік Сяргей Коцін маляўніча аформіў пано на фасадзе будынка і вокны. Казачную кампазіцыю з альтанкай і гіпсавымі фігуркамі, арыгінальную садовую мэблю з будаўнічых паддонаў усталяваў вытворча-харчовы завод (дырэктар Васіль Лагун). Філіял «Мінаблпаліва (дырэктар Святлана Тапырык) і рыбгас «Волма» (дырэктар Аляксандр Кулікоўскі) стварылі кампазіцыю воднай тэматыкі: тут знайшлося месца і азярцу з качкамі, і чоўну, і выяве Нептуна. Рамантычнай кампазіцыяй, з паруснікам і драўляным мастком, упрыгожылі тэрыторыю псіханеўралагічны дом дом-інтэрнат (дырэктар Уладзімір Семіжон) і эксперыментальная база «Натальеўск» (дырэктар Алена Махнач). Удала дапоўнілі новае аблічча лагера вялікая альтанка лясгаса (дырэктар Андрэй Галкоўскі), гульнявыя спартыўныя пляцоўкі прадпрыемства «Ліндэкспарт» (дырэктар Сяргей Машко) і РБУ (дырэктар Аляксандр Козяр), пляцоўка для адпачынку ля вогнішча СВФ «Новыя Зелянькі» (дырэктар Уладзімір Лаўрык), а таксама месца для адпачынку на гамаках прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Віктар Нагорны) і раённага вузла электрасувязі (начальнік Уладзімір Ламака).

image004 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Падводзячы вынікі агляду, Андрэй Зубар шчыра падзякаваў усім за зробленае. І паабяцаў, што арганізацыі-стваральнікі лепшых кампазіцый па выніках грамадскага абмеркавання будуць заахвочаны каштоўнымі падарункамі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс