Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 июня 2017

Доўгачаканым госцем завітала ў калодзежы свята

На Чэрвеньшчыне стала добрай традыцыяй што месяц праводзіць у адным з населенных пунктаў свята вёскі.

Здавалася рэгулярнасцьтакіх мерапрыемстваў здольная зрабіць іх будзённай справай. Аднак, як пераканаўся наш карэспандэнт, усё залежыць ад арганізацыі. Там, дзе ў падрыхтоўку свята ўкладаецца душа, яно атрымоўваецца цёплым і шчырым, з лагоднымі ўсмешкамі і слязьмі замілавання, са шчымлівай настальгіяй па мінуламу і радасцю сустрэч з даўнімі сябрамі.

Уся гэта гама пачуццяў прысутнічала пагодлівым днём мінулай суботы на свяце вёскі Калодзежы.

Свята ў Калодзежах атрымалася доўгачаканым у літаральным сэнсе слова.

– Праводзіць яго меркавалі летась 23 ліпеня, – распавяла старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская. – Але 13 ліпеня надарыўся ўраган, і на доўгі час ліквідацыя яго наступстваў стала нашым агульным галоўным клопатам. Таму і перанеслі свята на сёлета. Шмат давялося папрацаваць, кааб арганізаваць яго. Дайшлі з запрашэннем літаральна да кожнай хаты. І не дарэмна: людзей сёння багата сабралася. Канешне, сам сельвыканкам не справіўся б з выдаткамі. Дзякуй эксперыментальнай базе “Натальеўск” і яе дырэктару Алене Махнач за дапамогу!

…Пакуль гутарылі з Людмілай Пасудзеўскай, пляцоўка перад будынкам былога вясковага клуба ажывала на вачах: з усіх куткоў паселішча, працягласць якога, між іншым, складае сем (!) кіламетраў, сюды сыходзіліся-з’язджаліся святочна прыбраныя вяскоўцы. І не толькі яны. У шматгалосай грамадзе можна было без цяжкасцей пазнаць тых, хто змяніў вясковую прапіску на гарадскую, але пры першай магчымасці імкнецца ў родныя мясціны.

Па шляху ў клуб усіх чакаў багаты стол з пачастункамі, дзе можна было не толькі перакусіць, але і грунтоўна падсілкавацца. Ад гандлёвага месца раённага спажывецкага таварыства даносіўся зваблівы пах шашлыку. Таты і мамы, бабулі і дзядулі ахвотна набывалі малым салодкую вату і геліевыя шарыкі. А ў будынку клуба, якіў жо шмат гадоў не працуе, але яшчэ нядрэнна захаваўся і пасля касметычнага рамонту быў гатовы прыняць свята, ішлі апошнія прыгатаванні да ўрачыстасці.

Калі ж зала пачала запаўняцца, высветлілася, што за час, які прайшоў пасля закрыцця ўстановы культуры, яна стала цеснаватай: калодзежская грамада прырасла дзецьмі, унукамі, праўнукамі. Старэйшых запрасілі на пачэсныямесцы ў першыхшэрагах, маленькіх прыстроілі на рукі, маладзейшыя шчыльна запоўнілі прастору ўздоўж сцяны.

– Гэтае свята – даніна павагі людзям, якія годна працавалі і працуюць на роднай зямлі, захоўваюць мясцовыя звычаі, памятаюць і паважаюць гісторыю сваёй малой радзімы, – зазначыла ў прывітальным слове старшыня сельвыканкама Людміла Пасудзеўская, – Няхай сённяшні дзень надоўга запомніцца вам радасным настроем, цеплынёюсустрэч з сябрамі, яркасцю фарбаў і дабрынёй…

Дырэктар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Алена Махнач трапна прыкмеціла, што ў зале сабраліся чатыры пакаленні ўраджэнцаўтутэйшыхмясцін. Сяродіх – шмат цяперашніх жыхароў аграгарадка Любішына, а таксама гараджан, якія па выхадзе на заслужаны  адпачынак вярнуліся ў Калодзежы.

– Ваша вёсказ’яўляецца для многіх не проста сімвалам. У вольны ад працы час нашчадкі прыязджаюць на бацькаўшчыну, засяваюць агароды, рамантуюць хаты, добраўпарадкуюць сядзібы, – сказала яна.

Ад імя раённых уладаў удзельнікаў свята павіншавала і выказала ім удзячнасць за адданасць роднай зямлі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзірайвыканкамаЛідзіяШчацінка.

– У зале шмат дзяцей. А пакуль у вёсцыгучацьдзіцячыягаласы, жыццёпрацягваецца, – адзначылаяна.

…На ўрачыстасці, якая доўжыласятамаль дзве гадзіны, прыгадалі старонкі гісторыі Калодзежаў, уручылі, падарункі, памятныя сувеніры, кветкі вяскоўцам, якія гэтую гісторыю стваралі і ствараюць. Сяродіх – былыя работнікі сельвыканкама Зінаіда Шут, Валянціна Варабей, Тамара Падасінавік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, старэйшы жыхар вёскі Пётр Варабей, бацькі самай маленькай жыхаркі Калодзежаў Андрэй і Анастасія Бубенкі, ветэраны працы-ардэнаносцы Уладзімір Габрусеў і Лідзія Ражкова (ёй таксама ўручылі падарунак у знак павагі да светлай памяці мужа – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Ражкова, які напярэдадні свята пайшоў з жыцця), доўга жыхары вёскі Лідзія Баравік, Сяргей Шут, Лідзія Варабей, Аляксандра Няборская, МарыяПлюта, Анастасія Паграбенка, Марыя Харытановіч, Леанід Мірановіч, Надзея Багаяўленская,  мясцовы паэт АляксандрВарабей, былы дырэктар Калодзежскай базавай школы Віктар Кузьмін, Аляксандра і Галіна Няборскія, якія сёлета адзначылі пяцідзесяцігадовы юбілей сумеснага жыцця, шматдзетныя маці Аляксандра Бубенка і Анастасія Бубенка, сацыяльныя работнікі, якія абслугоўваюць жыхароў Калодзежаў – Людміла Курыленка і Вольга Фурс, а таксама вялікая группа імяніннікаў-юбіляраў.

Удзячныя лісты і кветкі атрымалі ветэраны працы Ніна Пянкрат, Вольга Сікірыцкая, Уладзімір Фалькоўскі, Таццяна Дзем’яновіч, Валянціна Габрусева, Раіса Грынкевіч, Ніна Дзержановіч, Надзея Казей, Альбіна Магучая, Галіна Нагорная, Ірына Няборская, Рэгіна Няхай, Іван Буйневіч, Ніна Падасінавік, Вольга Прыстаўка, Аляксандр Магучы, Валянціна Тарасік, Ганна Фалькоўская, Тамара Харытановіч, Ніна Шайбак, Марыя Шахловіч, Таццяна Якушкіна, Галіна Шут, Браніслава Шут.

Цудоўны настрой удзельнікам свята стварылі самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна – вакальныя ансамблі “Крыніца” Раваніцкага СДК і “Сваякі” Шасціснопскага СДК, танцавальны калектыў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, салісты Андрэй Хурсевіч і Яўген Грамадскі.

…Скончылася свята, а людзі, выйшаўшы з будынка клуба, не спяшаліся разыходзіцца: дзяліліся ўражаннямі ад пабачанага і пачутага, абмяркоўвалі апошнія навіны, атрымлівалі асалоду ад прыемнага адпачынку, які за штодзённымі жыццёвымі клопатамі выпадаеім не так часта.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2953-do%D1%9Egachakanym-gostsem-zavitala-%D1%9E-kalodzezhy-svyata.html#sigProIddbe6469346

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс