Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

22 мая 2017

Ці задаволены вы якасцю медыцынскага абслугоўвання ў Чэрвеньскай бальніцы?

image001 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Ларыса СТЭЛЬМАХ, пенсіянерка:
— Нармальнае абслугоўванне, на дактароў не крыўджуся. Я рэдка самастойна хаджу па ўрачах. Калі і звяртаюся да іх, дык не ў паліклініку, а ў амбулаторыю (сама з Грабёнкі) або хуткую дапамогу выклікаю, таму пад кабінетамі амаль і не стаю.
У амбулаторыі ўвесь медперсанал ведаю. Уважлівыя, добрыя дзяўчынкі, шмат маладых.

image003 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Таццяна БАНДАРЫК, у дэкрэтным адпачынку:
— Усё залежыць ад таго, да якога доктара трапіш на прыём. У Чэрвені майму першаму дзіцяці паставілі дысплазію ног, папярэдзілі, што хадзіць не будзе. Паехалі ў Мінск — там сказалі іншае. Цяпер з ім ўсё добра. Навошта рабіць такія высновы, калі справа насамрэч інакшая? З малодшым дзіцём праходзілі медкамісію, дык хірург добра правёў агляд, мне спадабалася.
Часам і ў чэргах стаяла: не глядзелі, што цяжарная. Усялякае бывала.

image005 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Валянцін ЧАРНАВЕЦ, пенсіянер:
— Дзякуй Богу, па стану здароўя даўно не звяртаўся да ўрачоў. Толькі аднойчы давялося ўзняць пытанне аб медкамісіі для кіроўцаў. Раней трэба было яе праходзіць у суседніх раёнах, адстаяць у чэргах да кожнага ўрача-спецыяліста, хаця гэта паслуга і платная. Асабіста мне прапанавалі ў Мінску прайсці медкамісію ў спецыялізаванай клініцы. І цяпер зноў наладжана работа медкамісіі ў нашай паліклініцы, што вельмі зручна для мясцовых вадзіцеляў.

Мікіта АЛЕЙНІКАЎ, навучэнец:
— Я не задаволены «жывымі» чэргамі ў паліклініцы. Апошнім разам пад кабінетам прасядзеў амаль увесь дзень, працаваў адзін тэрапеўт. Хацелася б, каб урач прымаў пацыента толькі ў час, пазначаны ў талоне, каб гэта стала пастаяннай практыкай.

Дзмітрый КАЗЛЯНСКІ, будаўнік:
— Я рэдка бываю ў паліклініцы. Але калі ўсё ж прыходзіцца звяртацца да ўрачоў, адстойваю ў чэргах нямала часу. Адносіны да хворых з боку медперсанала нармальныя, аднак ёсць пытанне да аднаго работніка рэгістратуры, да яе стаўлення да пацыентаў.
Калі выклікаем лекара на дом да дзіцяці, ніякіх праблем не ўзнікае. У гэтым плане дактары добра працуюць. Калі ўрач на выездзе, нам гавораць, у якой гадзіне ён будзе ў нас. Да вызначанага часу доктар прыязджае без спазненняў.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Паважаныя чытачы! Прыміце ўдзел у апытанні і вы! Дасылайце свае адказы на электронную скрыню Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., па пошце на адрас рэдакцыі 223232, г.Чэрвень, пл.Свабоды, 32 або тэлефануйце нам па нумары 2-89-45.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс