На гэтым тыдні каля Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені скралі чатыры туі. Дрэўцы прастаялі нядоўга: алея была закладзена летась у кастрычніку, на Дзень работнікаў культуры. Да карыснай ініцыятывы (азелянення горада) тады далучыліся прадстаўнікі ўстаноў культуры з усёй Чэрвеньшчыны і адміністрацыя раёна.Цяпер жа, «дзякуючы» чыімсьці намаганням, на тым месцы, дзе стаялі туі, засталіся толькі лункі.
Работнікаў Цэнтра культуры і адпачынку чакала яшчэ адна непрыемная знаходка: дрэўцы, высаджаныя на вуліцах нашага горада падчас суботніка, вырваныя з коранем, паламаныя, кінутыя каля ўстановы культуры.
Ці ж не дзікунства гэта?
Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота прадастаўлена раённым Цэнтрам культуры і адпачынку

