Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
28 апреля 2017

Ігуменскія зорачкі

Харэаграфічная студыя «Ігуменскія зорачкі» працуе на базе Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў не так даўно, са студзеня сёлетняга года, але ўжо паспела прадэманстраваць высокі ўзровень майстэрства на сцэне.

Зараз тут займаецца 30 чалавек, гэта дзеці ад шасці да шаснаццаці год. Творчыя дасягненні калектыву за апошні час — перамога нумара «Бабы» на чацвертым адкрытым рэгіянальным фестывалі «Феерыя мастацтваў» у Беразіно. Там калектыў прадэманстраваў творчы падыход да пастаноўкі і адлюстраваў долю жанчын, якія працуюць у вёсцы, нараджаюць і гадуюць дзяцей, займаюцца гаспадаркай.

Па словах кіраўніка студыі Кіры Беляковай, вучні жадаюць адразу выступаць на сцэне, але для гэтага патрэбна яшчэ атрымаць добрую падрыхтоўку. Яна зазначае:

— На занятках з дзецьмі мы займаемся пастаноўкай корпуса, рук, галавы, пазіцыі ног. Выконваем практыкаванні на ўмацаванне спіны і расцяжкі. У праграме есць акрабатыка: сальта, флякі, кола, шпагат. Сёлета ў нас будзе падрыхтоўчае аддзяленне, куды набяруць дзяцей з чатырох — пяці год. Праграмма навучання для іх распрацавана з элементамі партэрнай гімнастыкі (праца на падлозе) і заняткі ў форме гульні.

«Ігуменскія зорачкі» дэманструюць не толькі сябе на сцэне, але і прадстаўляюць нашу школу і Чэрвень на рэспубліканскіх конкурсах.

Таццяна МАЛАХОЎСКАЯ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс