Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 апреля 2017

Выйшлі ў паўфінал

Чэрвеньскі “Будаўнік” выйшаў у паўфінал ДКС-лігі чэмпіянату асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу.

Чвэрцьфінал складаўся з двух матчаў. У першым з іх наша каманда саступіла мінскаму “КаўчэгСэрвісу” – 3:5, таму, паводле рэгламенту, каб прадоўжыць барацьбу за чэмпіёнства “Будаўніку” трэба было абавязкова выйграваць другую сустрэчу, а потым перамагаць саперніка па пенальці.

І з гэтай задачай чэрвеньцы справіліся. Вікторыю ў другім матчы з лікам 4:1 забяспечылі ім два трапныя ўдары Аляксея Мішковіча, а таксама мячы, якія забілі Яўген Краўчук і Глеб Захарэнь. У серыі пасляматчавых пенальці Яўген Краўчук, Максім Шмаянкоў і Аляксей Мішковіч прабілі па варотах мінчан дакладна, а вось аднаму з ігракоў “КаўчэгСэрвіса” перашкодзіў гэта зрабіць галкіпер нашай каманды Дзмітрый Кудзі. 3:2 – перамога “Будаўніка”.
Сапернікам чэрвеньцаў па паўфіналу будзе Мінская “Ветра-08”.

Варта нагадаць, што “Будаўнік” удзельнічае ў спаборніцтвах пад эгідай АЛФ шосты сезон. У пяці папярэдніх ён нязменна станавіўся лепшым: тройчы выйграваў чэмпіянат па міні-футболу і двойчы — па футзале.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс