Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
07 апреля 2017

На ўзнаўленні лясоў

Да добраахвотнай акцыі па аднаўленню лясоў Чэрвеньшчыны, пашкоджаных падчас мінулагодніх ураганаў, далучыліся работнікі пракуратуры на чале з начальнікам экспертна-прававога ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Віталем БУТРЫМАМ. Яны працавалі ў Чэрвеньскім лясгасе як найбольш пацярпелым ад леташніх шквалістых вятроў. Плошча пашкоджаных там ураганам участкаў склала 3,2 тысячы гектараў.

Па словах галоўнага ляснічага Чэрвеньскага лясгаса Віктара КАЗАКОВА, амаль трэць страт узнавілі восенню, гэтай вясной мяркуецца пасадзіць лясныя культуры, пераважна сасновыя, на плошчы 1260 гектараў.

Як адзначыў пракурор раёна Аляксандр ШАБАЛІНСКІ, ужо трэці год, як пракуратура падтрымлівае добраахвотныя ініцыятывы па ўзнаўленню ляснога фонду.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2687-na-%D1%9Ezna%D1%9Elenni-lyaso%D1%9E.html#sigProIda2cc13d459

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс