Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 февраля 2026

Пытанні бяспекі – у цэнтры ўвагі: сустрэча з працоўным калектывам Чэрвеньскага РГС

Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Паўлюшын правёў прафілактычную сустрэчу з працоўным калектывам Чэрвеньскага РГС філіяла ПУ «Слуцкгаз» УП «Мінскаблгаз». Мерапрыемства было накіравана на павышэнне ўзроўню ведаў работнікаў у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і папярэджанне надзвычайных сітуацый.

У ходзе гутаркі да прысутных была даведзена аператыўная інфармацыя аб пажарах і надзвычайных сітуацыях, зарэгістраваных у 2026 годзе. Асаблівая ўвага была звернута на тое, што асноўнай прычынай узнікнення пажараў застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём – парушэнні правіл курэння, выкарыстанне адкрытага полымя і пакіданне без нагляду крыніц агню.

Прадстаўнік службы выратавання падрабязна спыніўся на мерах пажарнай бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі печаў. Было адзначана, што няспраўныя дымавыя каналы, трэшчыны ў печах, перагрэву канструкцый і выкарыстанне гаручых матэрыялаў каля ацяпляльных прыбораў могуць стаць прычынай узгарання. Работнікам нагадалі пра неабходнасць рэгулярнага агляду і своечасовага рамонту пячнога ацяплення.

Асобны блок сустрэчы быў прысвечаны пажарам, звязаным з эксплуатацыяй электраабсталявання. Удзельнікам растлумачылі, што перагрузка электрасетак, выкарыстанне пашкоджаных правадоў, самаробных падаўжальнікаў і няспраўных электрапрыбораў значна павялічвае рызыку ўзгарання. Для папярэджання такіх сітуацый неабходна карыстацца толькі сертыфікаванымі прыборамі, не дапускаць перагрэву сеткі і своечасова замяняць няспраўныя элементы.

Не засталіся без увагі і пытанні бяспекі ў зімовы перыяд. Работнікам быў праведзены інструктаж аб недапушчальнасці выхаду на лёд без выратавальных камізэлек і сродкаў самааховы, а таксама растлумачаны асноўныя правілы паводзін пры правале пад лёд.

Акрамя таго, прысутным нагадалі алгарытм дзеянняў пры паступленні сігналу «Сірэна! Увага ўсім!». Было падкрэслена, што пачуўшы сігнал, неабходна неадкладна ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлебачанне, праслухаць афіцыйнае паведамленне і дзейнічаць у адпаведнасці з атрыманымі інструкцыямі.

– Бяспека пачынаецца з адказнага стаўлення кожнага чалавека, – падкрэсліў Віктар Паўлюшын. – Веданне простых правіл і ўменне дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях дазваляюць захаваць жыццё і здароўе. Наша задачат– данесці неабходную інфармацыю і навучыць людзей правільным дзеянням у любой небяспечнай сітуацыі.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай атмасферы: работнікі прадпрыемства задалі пытанні і атрымалі кампетэнтныя адказы.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс