Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 апреля 2017

Мацнейшыя валейбалісты — у Смілавічах

Сем каманд бралі ўдзел у чэмпіянаце раёна па валейболу, які арганізаваў фізкультурна-спартыўны клуб пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Пачаўся ён са спаборніцтваў у групах. У Чэрвені барацьбу за дзве пуцёўкі ў фінальны турнір вялі каманды лясгаса, будаўнічага ліцэя, СШ №4 і сельгасфіліяла “Новыя Зелянькі”. Першае месца занялі валейбалісты чацвёртай школы, другое – спартсмены лясгаса.

У Смілавічах з першага месца выйшла з групы каманда сельгасліцэя, другой стала каманда СШ №1. За бортам фінальнай часткі турніру тут засталіся валейбалісты ААТ “Запольскае”.

Чатыры мацнейшыя каманды прадоўжылі барацьбу за чэмпіёнства ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР. У першым паўфінале сустрэліся валейбалісты СШ №1 і СШ №4. Чэрвеньцы, прайграючы ў стартавай партыі 12:17, здолелі навязаць сапернікам барацьбу. Яны не толькі параўналі лік, але і ў напружанай канцоўцы вырвалі перамогу – 27:25. А вось дзве наступныя партыі былі за смілаўчанамі – 25:18, 15:4.

Вельмі захапляльнай атрымалася і першая партыя другога паўфінала. Спартсмены лясгаса, знаходзячыся за крок да паражэння ад каманды Смілавіцкага сельгасліцэя – 19:24, правялі пяць запар выніковых розыгрышаў. Пасля нічыёй барацьба пайшла мяч у мяч і скончылася з лікам 31:29 на карысць валейбалістаў лясгаса. На хвалі поспеху яны не пакінулі сапернікам шанцаў у другой партыі – 25:16, заваяваўшы такім чынам пуцёўку ў фінал.

Тры партыі спатрэбілася, каб вызначыць бронзавага прызёра чэмпіянату. Каманда СШ №4 адолела спартсменаў сельгасліцэя – 2:1 (25:16, 25:23, 15:11).

У фінальным матчы валейбалісты лясгаса трымаліся ў першай партыі супраць каманды СШ №1 да ліку 8:3, а потым смілаўчане перахапілі ініцыятыву і перамаглі – 25:17. Другая партыя таксама была за спартсменамі са Смілавічаў – 25:18.

Чэмпіёнамі раёна ў складзе каманды СШ №1 сталі Ігар Шчурко, Павел Ярашэвіч, Канстанцін Груздоў, Мікалай Котчанка, Юлія Раманеня, Максім Ляшук, Ігар Ярута і Алеся Шагун.

Каманды пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны Граматамі і медалямі. Смілаўчанам таксама ўручаны Ганаровы кубак.

Лепшым іграком турніру прызнаны Павел Ярашэвіч з каманды СШ №1.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2663-matsneyshyya-valeybalisty-%E2%80%94-u-smilavichah.html#sigProId3aceb64f11

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс