Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 апреля 2017

1 красавіка на чэрвеньшчыне прайшоў раённы суботнік

Наводзілі парадак на вуліцах горада, памятных месцах і цэнтральных сядзібах аграгарадкоў работнікі працоўных прадпрыемстваў і арганізацый.

Больш шасцідзесяці чалавек  добраўпарадкавалі  тэрыторыю, прылеглую да лесапарку. Перад прыватнымі гаражамі высадзілі два рады прыгожых зялёненькіх елачак. Калі падрастуць, яны будуць выглядаць эстэтычна і прыносіць экалагічную карысць.

Структурныя падраздзяленні райвыканкама добраўпарадкавалі, вычышчалі ад  смецця тэрыторыю старажытных яўрэйскіх могілак. Тут таксама знаходзіцца помнік грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Мужчыны з лясгаса, аддзела па надзвычайных сітуацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электрасетак, вузла сувязі, нефцебітумнага завода вычысцілі ад хмызняку берагі вадаёма паміж вуліцамі Барыкіна і Нараўлянскай.

 Сіламі працаўнікоў ЖКГ прыведзены ў парадак дзіцячыя  дваровыя пляцоўкі каля дамоў №86, 88, 68 па вуліцы Мінскай, дома № 103 па вуліцы Барыкіна.

У дзень суботніка ў аграгарадку Любішына па ініцыятыве кіраўніцтва сельвыканкама і эксперыментальнай базы “Натальеўск”праведзена азеляненне тэрыторыі каля шматпавярховых жылых дамоў па вуліцы Шасейнай.  Уздоўж пешаходных дарожак былі высаджаны туі. На гэтыя мэты выдаткавала кіраўніцтва  базы “Натальеўск” больш пяцісот рублёў.

На ўсёй тэрыторыі раёна прыведзены ў належны стан, добраўпарадкаваны тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы, захараненняў воінаў.

Галіна ГАМЕЗА. ФОТА АЎТАРА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2661-1-krasavika-na-chervenshchyne-praysho%D1%9E-rayonny-subotnik.html#sigProIdb436245a69

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс