Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
28 марта 2017

Супрацоўніцтва

ПАДПІСАЛІ ПАГАДНЕННЕ

 

На мінулым тыдні старшыня камісіі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Ала Шахоцька і каардынатар праекта “Улучшение условий проживания и экономической стабильности уязвимых семей” Ганна Скорая ад імя дырэктара прыватнай  сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі “SOS-Детская деревня Марьина Горка” Дзмітрыя Калтовіча падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве (на здымку).

Гэты дакумент арыентаваны на павышэнне якасці рэалізацыі праграм і праектаў, накіраваных на садзейнічанне захоўвання правоў кожнага дзіцяці на жыццё ў мірных, бяспечных і дастойных умовах, якія забяспечаць іх паўнавартаснае фізічнае, разумовае, духоўнае і сацыяльнае развіццё; на абарону мацярынства і дзяцінства, а таксама на папулярызацыю інстытута сям’і; на садзейнічанне ўкараненню ў работу сацыяльнай сферы інавацыйных тэхналогій.

У рамках Пагаднення Цэнтр “Ранняга прадухілення сацыяльнага сіроцтва”, які працуе ў “SOS-Детская деревня” з 2004 года, ажыццяўляе дапамогу і падтрымку ў прадухіленні цяжкай жыццёвай сітуацыі сем’ям Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. У сваёй рабоце калектыў Цэнтра акрэсліў наступныя прыярытэты: выхаванне і развіццё дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама дзяцей з рызыкай страты бацькоўскай апекі і клопату, прафілактыка сіроцтва, дабрачынная дапамога дзецям і іх сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу. Мэта псіхолагаў, педагогаў і медыкаў -  дапамагчы дзецям гадавацца ў сям’і – у любві, клопаце, павазе і бяспецы.

Як засведчыла Ганна Скорая, згодна Пагаднення ў дзіцячую вёску могуць звярнуцца сем’і, якія маюць непаўналетніх дзяцей, і якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: сем’і, якія пакутуюць ад канфліктаў і жорсткага абыходжання, сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, або бацькі з’яўляюцца інвалідамі, сем’і, якія маюць нізкі узровень даходаў, бежанцы і перасяленцы і тыя, хто страціў пастаяннае месца жыхарства.

Кожная сям’я, якая іншы раз сутыкаецца з сур’ёзнымі цяжкасцямі,   дзейнічае ў гэты момант па-рознаму: хтосьці спраўляеца сам, а камусьці патрэбна дапамога. У дзіцячай вёсцы заняткі псіхолагаў і педагогаў з дзецьмі і дарослымі дапамогуць здабыць душэўны спакой, упэўненасць у сабе. Тут могуць знайсці часовы прытулак тыя сем’і, каму неабходна матэрыяльная дапамога і маральная падтрымка. Ёсць магчымасць атрымаць юрыдычную кансультацыю.

У дзень падпісання Пагаднення камісіяй па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама прынята рашэнне аб часовым пражыванні адной сям’і з нашага раёна ў дзіцячай вёсцы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс